Get Mystery Box with random crypto!

Храм Узнясення Дзевы Марыі ў Зэмбіне да абрушэння сцяны. Касц | Belarus history

Храм Узнясення Дзевы Марыі ў Зэмбіне да абрушэння сцяны.

Касцёл быў пабудаваны ў 1809 годзе на месцы драўлянага храму дамініканскага манастыра. Савецкія ўлады зачынілі яго ў 1932 годзе. Без дагляду будынак разбураўся, і нават тое, што руіны трапілі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, не выратавала храм. У красавіку гэтага году упаў кавалак бакавой сцяны, а ўвесь будынак быў прызнаны аварыйным.

Зараз рэшткі касцёлу разбяруць “па цаглінке”, папярэдне дэмантуюць скульптуру Маці Божай. А буслу, які з год у год вяртаўся у сваё гняздо на франтоне, давядзецца пабудаваць дом у іншым месцы.

Помнік культуры і архітэктуры барока з элементамі класіцызму застанецца толькі на фота.

Фота by palasatka.