Get Mystery Box with random crypto!

З 1948 па 1953 года 12 беларусаў ў Ангельшчыне выпускалі бела | Belarus history

З 1948 па 1953 года 12 беларусаў ў Ангельшчыне выпускалі беларускі эмігрантскі часопіс "Наперад!" і прадавалі асобнікі па 1 шылінгу за штуку.

Будучая рэдакцыя пазнаёмілася ў Нямеччыне, а ў канцы 1947 года вырашыла ехала на заробкі ў Ангельшчыну, каб зарабіць на вышэйшую адукацыю. 12 хлопцаў-беларусаў працавалі ў Цантральнай Англіі ў вугальных шахтах і выдавалі часопіс "Наперад!", напаўняючы яго пераважна асабістымі тэкстамі — апавяданнямі, аповесцямі, вершамі, фельетонамі. Часопіс нарадзіўся як адказ на эмігрантскую тугу па Радзіме і неабходнасць асэнсоўваць свой досвед і захоўваць у сабе адчуванне Беларусі.

За час сумеснай працы "Дванаццатка" паспела выдаць 26 нумароў часопісу. Затым хлопцы ўсё ж дасягнулі сваёй асноўнай мэты — і паступілі ў Лювенскі універсітэт у Бельгіі, дзе пасля іх шляхі разышліся.

На фота вокладка часопісу "Наперад!",

“Дванаццатка” пад час працы над новым нумарам.