Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-06-09 12:06:38
9 чэрвеня 1881 года нарадзіўся Іван Луцкевіч, заснавальнік газеты “Наша Ніва” і партыі Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), археолаг і краязнаўца, дзеяч беларускага адраджэння пачатку 20 ст.

Іван Луцкевіч сабраў вялікую калекцыю старажытнасцяў, дзеля эвакуацыі якой перад пачаткам Першай сусветнай вайны расейскія ўлады прапанавалі цэлы вагон.

Іван Луцкевіч быў на гістарычным паседжанні 24-25 сакавіка 1918 года ў Менску, на якім была абвешчана нежалежнасць Беларускай Народнай рэспублікі.

Быў сярод арганізатараў Віленскай беларускай гімназіі, беларускіх настаўніцкіх курсаў.

Пасля абвяшчэння БНР дапамагаў у арганізацыі беларускага войска.

Памёр на курорце ў Закапанэ ад сухотаў у 1919 годзе.
1.4K views09:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 09:47:01
Форма зборнай Беларусі па хакею, 1995 год.
2.0K views06:47
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 18:12:29
Пазаўчора, 6 чэрвеня, быў напамін, што ў 1934 г. у моцнай нястачы памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла - выкладчык грэцкай мовы ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе. Адзін з кіраўнікоў выдавецкай суполкі "Загляне сонцэ і ў наша ваконцэ".
Дапамагаў студэнтам кансультацыямі, а бяднейшым грашыма. З'яўляўся апякуном Янкі Купалы, якому паэт быў абавязаны каштоўнымі дарадамі і жытлом, бо тры гады Пясняр жыў у Пецярбурзе на кватэры ў Эпімах-Шыпілы.
Але ў 1930 г. Эпімах-Шыпіла пасля арышту і вымушанага выезду з Менска ў Ленінград піша наступныя радкі: "апынуўся выкінутым на брук, бо вось ўжо месяц... не магу знайсці сабе не толькі кватэры, але хоць бы пакойчыка, і можа, прыйдзецца дзе згінуць на вуліцы ад холаду і голаду" .

Дзе пахаваны слынны беларус дагэтуль невядома.
Некалі ў кожным раённым горадзе павінна быць вуліца ў гонар Браніслава Эпімах-Шыпілы
904 views15:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 14:12:05
8 чэрвеня 1949 года ўпершыню выйшаў у свет асобным выданнем раман-антыўтопія "1984" Джорджа Оруэла ў брытанскім выдавецтве Secker and Warburg.

Раман быў напісаны ў 1947-1948 гадах і першапачаткова называўся "Апошні чалавек у Еўропе", але выдаўца палічыў назву кепскай с пункту гледжання маркетынгу і папрасіў пераназваць, каб зацікавіць большае кола чытачоў.

Быў перакладзены на беларускую мову перакладчыкам Сяргеем Шумам у 1992 годзе. Твор неаднаразова падпадаў пад цэнзуру ў былых сацыялістычных краінах.

Забаронены для продажу ў Беларусі ў траўні 2022 года.

*На фота першая вокладка раману.
1.5K views11:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 10:16:31 Учора споўнілася 142 гады з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага, чалавека, чыё імя незаслужана губляецца сярод іншых імёнаў адраджэнцаў пачатку ХХ ст.

Калі вы слаба сабе разумееце маштаб гэтай асобы, то раю пачытаць гэты допіс з ФБ журналіста Дзмітрыя Гурневіча. Коратка і па справе.

"Сёння дзень нараджэння чалавека імем каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці.

Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя Вацлаў Іваноўскі. Дзякуючы яму нацыянальны рух сто гадоў таму атрымаў магутны штуршок.

Паехаў вучыцца ў Піцер, сабраў студэнтаў-беларусаў у кучу і зацеяў "аванцюру". У часы, калі кніжка па-беларускай была такой жа рэдкасцю, як і кнігі на ліўскай мове сёння, а яшчэ і забароненай, ён выдае грошы заробленыя на студэнцкай практыцы на набыццё гектографа і пачынае выдаваць на забароненай мове ўлёткі, адозвы і ўрэшце кніжкі. Збірае вакол сябе маладых энтузіястаў. Ва ўласнай кватэры вучыць з імі культуру і гісторыю Беларусі. Там яны прыдумаюць першыя краўдфандынгавыя праекты і пачынаюць збор сродкаў. І самае важнае - рэалізуюць іх.

Іваноўскі бачыць, што беларускія дзеці не маюць уласнай азбукі. Ноў проблемс. Ён піша яе сам, на лацінцы. Замест sz, cz, ż піша š, č, ž. Бачыць, што па-беларуску няма тэхнічнай і навуковай літаратуры - пачынае перакладаць сам і просіць рабіць гэта іншых. Бачыць, што кнігі не трапляюць да чытача - сам стварае сетку распаўсюду. Яны прадаюцца ў Менску, Гародні, Магілёве, Піцеры, Вільні, Варшаве і г.д.

Пазней пачынаецца вышэйшы пілатаж. Калі ў Расейскай імперыі здымаецца забарона на беларускую мову, ён засноўвае выдавецтва "Загляне сонца і ў нашэ ваконца", якое робіць рэвалюцыю ў мазгах беларусаў. Упершыню ў гісторыі кнігі па-беларуску выходзяць масава. Тысячнымі накладамі. Але проста выдаваць - мала. Трэба ж знасці аўтараў. І як вы думаеце, якое імя адкрыў Іваноўскі? Самога Купалу. Гэта дзякуючы яму невядомы нікому Іван Луцэвіч сваю першую кнігу "Жалейка" і быў уцягнуты ў беларускі нацыянальны рух. Тое самае з Цёткай і процьмай іншых. Дарэчы, гэта Іваноўскі выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны, абдурыўшы цэнзуру, што гэта балгарская паэзія.

Іваноўскі выдае драматургію, што спрыяе развіццю тэатральных труп. Выдае першыя сельскагаспадарчыя кнігі для сялян на іх мове. Выдае навуковыя кнігі, аўтараў мала дык просіць пісаць сваю сястру, якая вучылася ў Кембрыжды. Тая, дарэчы, пісала пра Беларусь і ў ангельскія выданні. Выдае больш і больш мастацкай літаратуры, а гэта, вядома, стымулюе літаратараў пісаць больш і больш. Гэта ўжо сотні тысяч асобнікаў. Так ён стварае маладую беларускую інтэлігенцыю. Без гэтых кніжак нічога б не было. Бо што тады прыцягвала б новую кроў? Не было б ніякіх нацыянальных кадраў. І гэта ніякае не перабольшванне. Правадыром нацыянальнага яго перад І сусветнай вайной яго назваў Максім Гарэцкі. Не верыць Гарэцкаму ў мяне няма падстаў.

Іваноўскі ўцягвае ў беларускія справы мецэнатку Радзівіліху, дапамагае ставарыць вадывацтва Беларускай сацыялістычнай грамады, самай крутой беларускай палітычнай сілы на той час. Пераязджае ў Вільню і там таксама стварае двіжуху.
Іваноўскі не бачыў праблем, каб супрацоўнічаць з рускімі, палякамі і немцамі, калі іх дзеянні супадалі з беларускімі інарэсамі. Гісторык Юры Туронак назваў яго рацыянальным рамантыкам, які з нічога стварыў нешта. Не пашкадуйце часу на кніжку "Вацлаў Іваноўскі і беларускае Адраджэнне" (спасылка ў каментары). Сёння добрая нагода."

Юры Туронак. Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі
1.5K views07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 09:37:02
На Лукінішскім пляцу 10 сакавіка 1864 года быў пакараны смерцю праз павешанне 26-гадовы Кастусь Каліноўскі.

Відавочца падзеі Аляксандр Масалаў, чыноўнік канцылярыі тагачаснага кіраўніка Паўночна-Заходняга краю генэрал-губэрнатара Мураўёва, так апісаў тое, што адбывалася:

"Была ясная халодная раніца; Каліноўскі ішоў на пакараньне сьмела; прыйшоўшы на плошчу, ён стаў проста тварам да шыбеніцы і толькі час ад часу кідаў позіркі ў далёкі натоўп. Калі яму чыталі канфірмацыю, ён пачаў быў рабіць заўвагі; так, напрыклад, калі назвалі ягонае імя – дваранін Вікенці Каліноўскі, ён усклікнуў: “У нас няма дваран, усе роўныя!” Паліцмайстар паківаў яму галавой і папрасіў змоўкнуць. Ня стану апісваць падрабязнасьці гэтага сумнага відовішча, падобных да якога ня дай Бог калі-небудзь яшчэ пабачыць”.

На фота Лукінішскі пляц з гары Таўрас, Вільня, каля 1886 года.
1.8K views06:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 23:37:43
Вілейскі традыцыйны строй канца 19 — пачатку 20 ст.

Быў распаўсюджаны ў Маладзечанскім, Валожынскім, Мядзельскім, Вілейскім, часткова ў Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім раёнах.
2.2K viewsedited  20:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 14:35:13
Ці ведаеце вы Беларуская праваслаўная царква фактычна разбурае беларускія помнікі гісторыі і архітэктуры пад відам рэканструкцыі?

Параўнайце, як выглядалі каталіцкія храмы да і пасля таго, як патрапілі ў рукі БПЦ і над імі здзейснілі “рэканструкцыю”.

На фота:
Царква Святых Барыса і Глеба ў Навагрудку
Касцёл Найсвяцейшага сэрца Ісуса ў Малых Шчытніках
Царква Дабравешчання Багародзіцы ў Малых Лядах
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Клёцку
2.5K views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 12:12:26
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Ажэшка).

Найбольш вядомыя аповесці пісьменніцы “Хам” і “Над Нёманам”. Таксама яна склала першы падручнік па беларускай мове для дзяцей “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Алаіза Ажэшка мела актыўную грамадскую пазіцыю, праз якую мела непаразуменні з першым мужам Пятром Ажэшкам. Дайшло ажно да скасавання шлюбу.
Ажэшка дапамагала паўстанню Кастуся Каліноўскага і нават хавала ў сябе паўстанца Рамуальда Траўгута. Таксама яна адкрыла школу для сялянскіх дзетак у сваім маёнтку пад Гародняй. У Ажэшкі было шмат хобі — акрамя літаратуры, яна займалася хіміяй, цікавілася лекавымі травамі і сабрала вялікі гербарый з 228 найменняў раслін.

Пісьменніца працавала на польскай мове, але нарадзілася і жыла ў Беларусі і натхнялася беларускімі рэалямі. Палякі адносяць яе да класікаў польскай літаратуры, а беларусы лічаць Ажэшку сваёй пісьменніцай.
2.5K viewsedited  09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 13:06:31
Беларуская граматыка для школ на кірыліцы і лацінцы, 1918 год.

4 чэрвеня 1918 года ў Вільні мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч выдаў у друк першы падручнік па беларускай мове “Беларуская граматыка для школ”.

Яна доўгі час была асноўным падручнікаў па беларускай мове ў БССР і лягла ў аснову ўсіх наступных адукацыйных дапаможнікаў па беларускай мове.
1.1K views10:06
Адкрыць / каментаваць