Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2022-05-18 15:51:46
Паштоўкі, выдадзеныя ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”.

“Дудар беларускі”
“Дом Тадэвуша Касцюшкі”
970 viewsedited  12:51
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 14:15:22
Пазнака выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».
1.4K views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 12:51:07 «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ»

18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была зарэгістравана першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».

Чаму гэта важна

Выдавецтва сталася пляцоўкай для маладых тады яшчэ Янкі Купалы і Якуба Коласа, таксама папулярызавала ўжо прызнаных аўтараў 18 стагоддзя, такіх як Дунін-Марцінкевіч і Францішак Багушэвіч.
У выдавецтве выйшлі ў свет першыя падручнікі на беларускай мове.
Суполка заахвочвала да творчасці маладых беларускіх аўтараў.
Выдавецтва ў сваёй дзейнасці выпрацоўвала прынцыпы правапісу беларускай мовы.
Акрамя кніг, «Загляне сонца…» друкавала паштоўкі з выявамі выбітных беларускіх дзеячаў, культурніцкіх з’яваў, краявідамі, гістарычнымі помнікамі, тым самым папулярызуючы беларускую культуру і фармуючы беларускую самасвядомасць.

У выдавецтве «Загляне сонца…» пабачылі свет першыя беларускія падручнікі «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (аўтар невядомы) і таксама «Першае чытанне для дзетак беларусаў»Алаізы Ажэшка.

Заснавальнікамі выдавецтва (сярод іншых) сталі мовазнаўца, фалькларыст, кандыдат гісторыка-філалагічных навук прафесар Пецярбургскага ўніверсітэту Браніслаў Эпімах-Шыпіла і нядаўні выпускнік Пецярбургскага тэхналагічнага інстытуту Вацлаў Іваноўскі.

Першая рэдакцыя месцілася ў кватэры Браніслава Эпімах-Шыпілы.

На працу выдавецтва быў абвешчаны «краундфандынг» – патэнцыйным ахвярадаўцам былі адасланыя адрасныя лісты з заклікам «ці працай сваёй, ці грашамі» дапамагчы справе кнігадруку. Да ліста прыкладалі статут выдавецтва.

За час існавання «Загляне сонца…» выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тысяч асобнікаў.

У выдавецтве выходзіла не толькі мастацкая літаратура, але і практычныя дапаможнікі па гаспадарцы.

Акрамя твораў беларускіх аўтараў «Загляне сонца…» выдавала пераклады з расейскай, польскай, украінскай моваў. Напрыклад, п’есы Чэхава.

Сярод «спонсараў», хто ахвяраваў грошы на працу выдавецтва, была княгіня Магдалена Радзівіл.

Кнігі друкаваліся ў тыпаграфіі Казімера Пянткоўскага ў Пецярбургу і распаўсюджваліся ў Вільні, Варшаве, Менску, Гародне, Гомлі, Віцебску і іншых гарадах. Кнігі часам шлі дадаткам да газеты «Наша Ніва», і іх распаўсюдам займаўся асабіста Янка Купала.

Для друку выкарыстоўвалася як кірыліца, так і беларуская лацінка, а некаторыя кнігі мелі два варыянта – на кірыліцы і лацінцы.

З 1909 года справа «Загляне сонца…» настолькі пашырылася, што выйшла на самаакупнасць і нават пачала прыносіць прыбытак.

Дзейнасць суполкі спынілася ў 1914 годзе з пачаткам Першай сусветнай вайны.
1.5K views09:51
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 10:13:45
Дэпутацкі білет Вярхоўнага Савету БССР 12 скліканьня.

Фота: Анатоль Лябедзька
1.8K views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 09:35:06
Жыхары Гродна на вуліцах свайго гораду, 1930-ыя гг.
2.0K views06:35
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 10:28:55
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:

краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;

расейская мова набыла статус дзяржаўнай. А вось ўказ Лукашэнкі, ліквідаваўшы Пагоню, як дзяржаўны герб.

Варта адзначыць, што рэфэрэндум быў незаконны, бо паводле Канстытуцыі нельга было выносіць фундамэнталтныя пытаньні (дзяржаўныя сымбалі й дзяржаўная мова) на рэфэрэндум. Гэта частка народу які тут жыў, жыве і будзе жыць.
2.0K views07:28
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 12:05:06
Магілёў вачыма немцаў у 1918 годзе
2.2K views09:05
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 14:24:48
Замена нацыянальных дзяржаўных герба і сцяга на былыя савецкія сымбалі, 1995 год.
3.2K views11:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 18:03:01
1995 год
2.8K views15:03
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 15:19:33
Сандамірскі рокаш, карціна 17 ст.
2.8K views12:19
Адкрыць / каментаваць