Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2022-05-11 11:32:19 Рокаш. Беларускае права на паўстанне.

Напэўна, усе вы чулі пра Другую папраўку Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе права насіць зброю. Гэтая папраўка неабходная, каб забяспечыць рэалізацыю зафіксаванага ў Дэкларацыі незалежнасці «права і абавязку» амерыканскага народу на скіданне дэспатычнага ўраду.

Але пачынаючы з 16 стагоддзя нашыя продкі мелі юрыдычна абгрунтаванае права на паўстанне супраць караля, які перавысіў свае паўнамоцтвы ці парушыў законы і падпісаныя пагадненні.

Слова рокаш паходзіць з венгерскай мовы і пераводзіцца як «натоўп». Так у сваю чаргу называлася поля (Rakás ) каля Пэшта (адзін з трох гарадоў, зліццё якіх у 19 ст. утварыла горад Будапэшт), дзе праходзілі сеймы венгерскай шляхты і выбары караля.

Упершыню слова рокаш было ўжытае ў пастанаўленні сеймавага суду 1538 года па падзеях 1537 года.
Тады пад час агляду войск пада Львовам шляхта адмовілася падпарадкоўвацца каралю Жыгімонту I Старому і ісці вайной на Малдову. Прычынай незадавальнення былі папярэднія спробы Жыгімонта абмежаваць шляхту ў правах і вярнуць некаторыя падаткі. Тады кароль пайшоў на саступкі, а падзеі 1537 года фактычна сталі першым рокашам.

Права на рокаш было зафіксавана ў акце Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года.

Таксама права на рокаш было ўключана ў Генрыхавы артыкулы, дакумент, які пачынаючы ад 1574 года абавязкова падпісваў кожны кароль пад час каранацыі на трон Рэчы Паспалітай.

Права на рокаш было прапісана таксама і Pacta Conventa, дакуменце, які пісьменна фіксаваў «перадвыбарныя абяцанні» будучага караля. Такім чынам …

Пачынаючы ад 1574 года кожны кароль Рэчы Паспалітай перад каранацыяй падпісваў ажно два дакументы, якія зацвярджалі права шляхты на рокаш, – Генрыхавы артыкулы і Pacta Conventa.

Нашыя продкі даволі часта карысталіся сваім правам на паўстанне супраць караля і абаранялі свае інтарэсы са зброяй у руках.

Напрыклад, самымі вядомымі рокашамі былі Сандамірскі (1606-1609) супраць Жыгімонта III Вазы і рокаш Любамірскага (1665-1666 гг.) супраць Яна II Казіміра. Яны абодва спрабавалі абмежаваць правы шляхты ў кіраванні краінай, надаўшы больш улады каралю. А Жыгімонт III дык яшчэ праз свае асабістыя амбіцыі ўцягнуў Рэч Паспалітую ў вайну са Швецыяй.
Рэакцыя нашых продкаў была адназначная – узброенае паўстанне.
У выніку ў абодвух выпадках каралі ішлі на саступкі.

Права шляхты на рокаш існавала ажно да канца 18 стагоддзя і было адменена Кастытуцыяй 3 траўня.
4.1K views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 16:59:03
Менск у 1990-е
1.7K views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 12:01:48
Васіль Быкаў аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі:

Іх саюз, асабліва саюз палітычны, заўсёды будзе нічым іншым, як паглыняннем мацнейшым больш слабага”.
2.1K views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 10:08:04
75 гадоў таму фашыстоўская Нямеччына капітулявала перад аб’яднанымі войскамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Дакумэнт пра гэта быў падпісаны 7 траўня а 2:41 ночы па цэнтральна-эўрапейскм часе ў францускім месьце Рэймс.

Адпаведна з дакумэнтам, войскі Трэцяга Райху былі павінны спыніць баявыя дзеяньні і пагаджадіся на бесьпярэчную капітуляцыю 8 траўня ў 23:03 па цэнтральна-эўрапейскім часе (ў 01:03 па маскоўскім часе).

Капітуляцыя Нямеччыны, якую прадстаўляў генэрал Альфрэд Ёдль, падпісалі:

ад брытанска-амэрыканскіх сіл — генэрал-лейтэнат арміі ЗША Ўолтар Сьміт;

ад СССР — генэрал-маёр Чырвонай Арміі Іван Суслопарвў;

ад Францыі (ў якасьці афцыйнага сведка) — брыгадны генэрал Франсуа Сэвэз.
2.0K views07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 11:04:06
Пікет у падтрымку палітычных зьняволеных і зьніклых палітыкаў

Менск, 7 траўня 2001 года

7 траўня 1999 года знік былы міністар унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка

16 верасьня 1999 года зьніклі былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі

7 ліпеня 2000 года знік тэлеапэратар Дзмітрый Завадскі.

Фота
2.2K views08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 00:22:12
Прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын падчас выступу ў беларускім парламенце, снежань 1991 год.
596 views21:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 23:49:56
У захопленых гарадах і вёсках акупанты перш за ўсё здымаюць шыльды з украінскімі назвамі і мяняюць іх на расійскія

Дэнацыфікацыя — слова якое, як выявілася, нават у Расіі не разумеюць — на практыцы азначае дэукраінізацыю і саветызацыю Украіны.
701 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 16:02:30
Первый руководитель Республики Беларусь Станислав Шушкевич в детстве (в центре).
1.4K viewsedited  13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 09:24:58
Сёньня ноччу ў Менску памёр Станіслаў Шушкевіч

Першаму кіраўніку незалежнае Беларусі было 87 гадоў.
1.9K viewsedited  06:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 09:15:06
4 траўня 1863 года пад час паўстання Кастуся Каліноўскага ў баі загінуў адзін з кіраўнікоў паўстання палкоўнік Людвік Нарбут.

Людвік Нарбут быў сынам славутага гісторыка Тэадора Нарбута.

С пачаткам вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Людвік Нарбут прымкнуў да “чырвонай” плыні паўстання, якая ставіла сваёй мэтай аднаўленне ВКЛ і якую ўзначальваў Кастусь Каліноўскі.

13 лютага 1863 года Людвік Нарбут стаў кіраўніком паўстання ў Лідскім павеце. Ён абвясціў маніфест аб спыненні павіннасцяў для сялян і наданні ім зямлі.

Загінуў у баі ў расейскай арміяй 4 траўня 1863 года ў Дубніцкім лесе над ракою Котра (тэрыторыя сучаснай Літвы).

Літаграфія М. Э. Андрыёлі “Смерць Людвіка Нарбута ў Дубічах”, 1864-1865 гг.
2.0K views06:15
Адкрыць / каментаваць