Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-05-03 20:17:23
Апошняя старонка арыгіналу Канстытуцыі 3 траўня з подпісамі 14 падпісантаў. Захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
933 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 19:32:45 Канстытуцыя 3 траўня 1791 года — глыбокія карані беларускай дэмакратыі.

Палітычная сістэма Рэчы Паспалітай канца 18 стагоддзя была ўнікальнай для тагачаснай Еўропы, у якой на той момант царавала эпоха абсалютнай манархіі.

Палітычную сістэму РП гісторыкі называюць «шляхецкай дэмакратыяй», бо кіраванне краінай адбывалася праз Соймы, з'ездзы шляхты, дзе кожны шляхціц меў права liberum veta, права накласці забарону на любое рашэнне. Такім чынам аднаго нязгоднага хапала, каб заблочыць працу ўсяго Сойму.

Такая палітыка ў пэўны момант прывяла да калапсу палітычнай сістэмы. Наступствам стаў першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 годзе.

Гэта прымусіла шляхту згадзіцца з неабходнасцю рэфармаваць палітычную сістэму і ўсё ж такі адмовіцца ад частцы прывілеяў.

Вялікі Сойм, які цягнуўся з 1788 па 1791 год, кончыўся прыняццем Канстытуцыі 3 траўня.
Канстытуцыя складалася з урачыстай прэамбулы і 11 артыкулаў.

Прэамбула Канстытуцыі ўтрымлівала такое абгрунтаванне ўлады: «Усякая ўлада ў чалавечым грамадстве мае пачатак у волі народа»

Канстытуцыя ўсталёўвала новы грамадска-палітычны лад – канстытуцыйную манархію, таксама вельмі перадавую для свайго часу, бо іншыя краіны Еўропы пабачылі яе толькі ў наступным стагоддзі.

Канстытуцыя замацоўвала падзел галінаў улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Канстытуцыя надзяляла мяшчан роўнымі грамадзянскімі правамі са шляхтай і рабіла магчымым для гараджанаў перайсці ў шляхецкае саслоўе праз набыццё зямлі і сплату адпаведнага ўзроўню падаткаў. У той жа час шляхцічы, якія па факце ня мелі ў валоданні зямлі, страчвалі палітычныя правы.

Канстытуцыя скасоўвала некаторыя прывілеі шляхты – права liberum veta. Зараз рашэнні маглі прымацца большасцю галасоў. Таксама шляхта пазбаўлялася права ствараць канфедэрацыі дзеля барацьбы супраць каралеўскай улады.

У Канстытуцыі была прапісана магчымасць унясення зменаў, але не часцей, чым кожныя 25 год.

Канстытуцыя 3 была прарыўным дакумент для сваёй эпохі з пункту гледжання юрыдычнай думкі, які ня меў аналагаў у тагачаснай Еўропе.

Мы можам ганарыцца тым, што мелі другую ў свеце (пасля ЗША) кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю.
219 viewsedited  16:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 10:13:44
Самы стары фотаздымак панарамы Гродна, прыблізна 1860 год.
887 viewsedited  07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 19:55:06
Чыгуначная катастрофа на станцыі Крыжоўка, 2 траўня 1977 год.
595 views16:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 19:33:06 45 ГАДОЎ ТАМУ АДБЫЛАСЯ ТРАГЕДЫЯ НА ЧЫГУНЦЫ 2 ТРАЎНЯ 1977 ГОДА

2 траўня 1977 года адбылася найбуйнейшая катастрофа на чыгунцы, у якой загінула 22 чалавекі і 82 атрымалі траўмы. Падзеі адбыліся на станцыі Крыжоўка, што пад Менскам. Пасажырскі цягнік урэзаўся ў электрычку, што стаяла на платформе – два вагоны цягніка сышлі з рэек.

Трагедыя адбылася праз збег абставінаў, выкліканы выключна чалавечым фактарам. Падзеі разгортваліся наступным чынам:

2 траўня 1977 быў вельмі спякотным днём, тэмпература паветра прагрэлася да 30 градусаў, а рэйкі раскаліся да 43 градусаў. Пра анамальнае надвор’е супрацоўнікі чыгункі былі папярэджаны загадзя.

У дыспетчаркі станцыі Крыжоўка 20-гадовай Бруйло на пульце загарэліся дзве сігнальныя лямпачкі, якія папярэджваюць пра збліжэнне цягнікоў. Але насамрэч цягнікоў не было – рэйкі самкнуліся ад спёкі, што і давала ілжывы сігнал пра небяспеку.

Бруйло не даклала пра збой дзяжурнаму дыспетчару па Маладзечанскаму напрамку, але выклікала электрамеханіка Мікалая Кухарава, каб той выправіў непаладкі.

Электрамеханік Мікалай Кухараў разам з майстрам Зянонам Петрыкам накіраваліся вырашаць праблему, але пры гэтым, баючыся разборак з кіраўніцтвам, не спынілі рух цягнікоў на ўчастку, як гэтага патрабавала інструкцыя. Яны працягвалі ўключаць зялёнае святло і пускаць цягнікі.

Так яны прапусцілі 12 цягнікоў, у тым ліку ў 17.00 электрычку Аляхновічы—Менск. Пасля гэтага яны забыліся вярнуць на ўчастку чырвонае святло, і праз некалькі хвілін на ілжывае зялёнае святло праехаў пасажырскі цягнік Гродна—Орша і накіраваўся на той жа пуць, на якім стаяла электрычка.

У той жа час машыніст цягніку Гродна—Орша Анатоль Якубоўскі ехаў адзін, без памочніка машыніста, бо літаральна за дзень да гэтага кіраўніцтва Чыгунцы вырашыла ўвесці «эксперымент» – пускаць у шлях машыністаў без памочнікаў.

Перад аварыяй машыніст Якубоўскі адсутнічаў на сваім месцы, бо пад час руху ў машынным аддзяленні адбыліся непаладкі з ціскам. Як ён быў адзін, ён пайшоў вырашаць праблему, заціснуўшы педаль цэглай, каб цягнік працягваў рух.

У той жа час дзяжурная па станцыі Крыжоўка Бруйло не папярэдзіла машыніста пра электрычку на пуцях, бо адышла са свайго працоўнага месца і адсутнічала 13 хвілін. Яна хадзіла паглядзець на пажар – загарэлася букса, тэхнічны элемент лакаматыва.

Калі машыніст Якубоўскі вярнуўся з машыннага аддзялення і ўбачыў электрычку на пуці, ён разгубіўся і не паспеў затармазіць. Аварыя адбылася ў 17.14.

Па выніках крымінальнай справы толькі электрамеханік Мікалай Кухараў прызнаў сваю віну. Ён атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі, майстар Зянон Петрык быў асуджаны на 10 гадоў, машыніст Анатоль Якубоўскі – на 7. Маладая дзяжурная Бруйло зацяжарала пад час следства і атрымала 4 гады ўмоўна.

Трагедыя амаль не асвятлялася ў СМІ, а ўсе вінаватыя патрапілі пад амністыю, і іх тэрміны былі скарочаныя.

Памяць ахвяраў не была ўшанавана.
808 viewsedited  16:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 17:57:03
У Бабруйску вандалы разрысавалі руіны сынагогі пачатку 20 стагодзьдзя сымбалямі акупантаў „Z“
1.2K views14:57
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 13:32:37
1 траўня 1996 году ў Менску. Са сьвятам!
259 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 16:41:14
Перапіс гаспадароў 1917 г.
Знакамітая Магдалена Радзівіл
Саслоўе дваранін
Нацыянальнасьць — беларус
61 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 12:26:54
30 красавіка 1994 году набыла моц першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі! Юрыдычна гэтая Канстытуцыя ёсьць адзінай законнаю. Усе пазьнейшыя зьмены былі ўнесены з парушэньнем закону.
298 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 19:18:24
В Китае по гостелеканалу показали карту, каким странам отойдут части РФ после развала
371 views16:18
Адкрыць / каментаваць