Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-27 10:11:06
Актыўная частка нашага грамадзтва ўсё яшчэ шукае падтрымку ĭ паразуменьне звонку. Спачатку шукала ў Маскве, потым у Вільне ды Варшаве, потым ў Бэрліне і ажна ў Вашынгтоне. Цяперака шукае ў Кіеве.

By @aliesjah
2.7K views07:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 19:41:04
Як Масква спрабавала стварыць беларускі варыянт «ЛДНР»:

«Некалі ў 90-х, ужо ў незалежнай Беларусі, Масква пачала раскручваць такога Шэляговіча, які заяўляў, што палешукі – гэта асобны народ «яцьвягі», якія некалі непадалёк жылі, што Палесьсе гэта «Етвызь» (і слова прыдумалі), якое павінна мець дзяржаўную аўтаномію. Пачалі нават шукаць яцьвяжскую мову, нават нейкі масковец-вучоны тады аб’явіўся (праўда, потым недзе зьнік), спэц па «яцьвягах» і палешуках. У Шэляговіча зьявіліся маскоўскія грошы, часопіс заснаваў. Потым грошы скончыліся, і Етвызь зьнікла. Шэляговіч перасяліўся ў Расею. Але галоўная прычына ў тым, што Масква знайшла тады Лукашэнку, і патрэба ў яцьвягах адпала»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.5K views16:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 14:41:31
Хвілінка гістарычнага гумару ад «Ха-ха, я тут жыву!»
2.6K views11:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 12:46:40
Пісьменнік Андрусь Горват выкупіў палац у Нароўлі, які належыў яго продкам, і заняўся яго рэстаўрацыяй.

*Від палацу да пачатку прац.
2.6K views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 14:35:18
Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў.
1.4K views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 13:11:16
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

*Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.
1.6K views10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 10:04:28
3 жніўня 1933 году адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
1.7K views07:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 20:13:22
2 жніўня 1840 году ўказам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.
1.3K views17:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 10:48:52
2 жніўня 1919 году ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Горадзеншчыны створаная Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у войску Польшчы.
1.9K views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 20:53:12
Самым вядомым ураджэнцам Менска лічыцца нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак, Брэста — ізраільскі палітык Менахем Бегін, Гродна — гімнастка Вольга Корбут, Віцебска — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Жарэс Алфёраў, Магілёва — навуковец Ота Шміт, а Гомеля — апошні кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета Марк Эйдэльман.

Фінскі географ стварыў інтарактыўную мапу знакамітых ўраджэнцаў гарадоў і мястэчак па ўсім свеце. У сваёй працы ён абапіраўся на звесткі з “Вікіпедыі” і “Вікізвестак”.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася некалькі паказчыкаў, у тым ліку колькасць слоў ва ўсіх даступных біяграфіях таго ці іншага чалавека, сярэдняя колькасць праглядаў біяграфіі ва ўсіх моўных раздзелах «Вікіпедыі» ў перыяд з 2015 па 2018 год, колькасць у артыкулах знешніх спасылак з «Вікізвестак».

Пры гэтым найбольш вядомыя ўраджэнцы гарадоў для свету могуць значна адрознівацца ад уяўленняў саміх жыхароў гэтых гарадоў.

Крыніца
1.7K views17:53
Адкрыць / каментаваць