Get Mystery Box with random crypto!

Самым вядомым ураджэнцам Менска лічыцца нарвежскі спявак Алякс | Belarus history

Самым вядомым ураджэнцам Менска лічыцца нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак, Брэста — ізраільскі палітык Менахем Бегін, Гродна — гімнастка Вольга Корбут, Віцебска — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Жарэс Алфёраў, Магілёва — навуковец Ота Шміт, а Гомеля — апошні кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета Марк Эйдэльман.

Фінскі географ стварыў інтарактыўную мапу знакамітых ўраджэнцаў гарадоў і мястэчак па ўсім свеце. У сваёй працы ён абапіраўся на звесткі з “Вікіпедыі” і “Вікізвестак”.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася некалькі паказчыкаў, у тым ліку колькасць слоў ва ўсіх даступных біяграфіях таго ці іншага чалавека, сярэдняя колькасць праглядаў біяграфіі ва ўсіх моўных раздзелах «Вікіпедыі» ў перыяд з 2015 па 2018 год, колькасць у артыкулах знешніх спасылак з «Вікізвестак».

Пры гэтым найбольш вядомыя ўраджэнцы гарадоў для свету могуць значна адрознівацца ад уяўленняў саміх жыхароў гэтых гарадоў.

Крыніца