Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-07-20 17:41:16
20 ліпеня 1994 года адбылася інаўгурацыя першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Іранічна, што ён быў вымушаны прыносіць прысягу на вернасць народу, які назаве “народцам”, на Канстытуцыі, якую цалкам памяняе праз два гады, і пад ненавісным бел-чырвона-белым сцягам, які заменіць на савецкі ўсяго праз год.
939 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 10:21:08
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве выбухоўкай, падкладзенай у машыну, быў забіты беларускі журналіст Павал Шарамет.

У 2021 годзе бельгійскае выданне EUObserver апублікавала аўдыёзапіс 2012 года, на якім, меркавана, былы глава КДБ Вадзім Зайцаў абмяркоўвае з падначаленымі забойства Шарамета праз выбухоўку.

Расследванне, якое распачалі ўкраінскія службы, дагэтуль не завершанае і вінаватыя не пакараныя.
2.1K views07:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 16:02:57
1.9K views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:28:47
19 ліпеня 1988 году ў Віцебску пабудавалі летні амфітэатар. Тут штогод праводзіцца «Славянскі базар».

Да 1998 году фэстываль ня быў агра-саўком, які прапагандаваў „Саюз Беларусіі і Россіі“, а прыцягваў дзеячоў культуры розных краін у тым ліку Баўгарыі, Кіпру, Летувы, Нідэрляндаў, Грэцыі, Славаччыны, Турэччыны, Узбэкістану й Швайцарыі
1.9K views11:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:27:06
19 ліпеня 1972 года Іван
Мележ
і Іван Шамякін атрымалі годнасьць Народных пісьменьнікаў Беларусі.

*На фота: Іван Мележ і Іван Шамякін, 1958 год.
2.0K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 08:05:06
19 ліпеня 1915 году нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША.

Пасля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмяне першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школаў на тэрыторыі былога Ашмянскага павету.

Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю.

З 1944 году жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША.
Памёр 7 студзеня 2017 году.

*На фота: 29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Выступае Антон Шукелойць. 2010 год.
2.1K views05:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 16:31:59
У Нацыянальным гістарычным музеі прыбралі з экспазіцыі фігуры Вітаўта і Ягайлы. Таксама плануюць замяніць экспазіцыю пра шляхту ВКЛ на экспазіцыю пра Расейскую імперыю.

Гэта зроблена праз скаргі ў стыле: “Што гэтыя польскія акупанты тут робяць?”
829 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 12:27:16
У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін Паўночна-Заходні край. Яго выкарыстоўвалі ў дачыненьні да Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губэрняў.

Да 1840 году гэтыя губэрні падзяляліся на 2 групы:

заходнія ці беларускія (Менская, Віцебская, Магілёўская);
паўночна-заходнія ці літоўскія (Віленская, Горадзенская, Ковенская).

18 ліпеня 1840 году Мікалай І выдаў указ аб тым, каб літоўскія і беларускія губэрні «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводзтве гэтыя 6 губэрняў у далейшым называлі Паўночна-Заходнім краем у адрозьненьне ад Паўднёва-Заходняга краю — Кіеўскага генэрал-губэрнатарства.
876 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 17:12:01
996 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 13:27:07
15 ліпеня 1410 году — Аб'яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага й Польшчы здабыў перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам
1.9K views10:27
Адкрыць / каментаваць