Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-06-12 18:18:45 5 нечаканых фактаў пра Гародню

Мне здаецца, што па гарадзенскіх хіпі можна напісаць цудоўны матэрыял, але пакуль абыдземся фактам. Аднойчы 1 хіпі па Гародні расклеіў аб’яву “Страчана каханне. Просьба да таго, хто знайшоў, патэлефанаваць па дадзеным тэлефоне”. І што вы думаеце? Ніхто не зразумеў пасыл, таму хлопца зачынілі ў псіхіятрычным шпіталі.
.
Гродзенскі заапарк – любімае месца дзяцей. Як па мне, хай лепш жывёліна жыве ў дзікай прыродзе, акрамя выпадкаў, калі яна пакалечана. Заапарк у Гродна – самы стары заапарк у Беларусі. Тут жылі раней 2 слана. Сланіху клікалі Машка. Яе прывезлі з В’етнама, таму хадзілі чуткі, што яна пераносіла скрыні са зброяй для в’етнамскіх партызан… Слана клікалі Суррак. На Нямеччыне ў яго апекуном быў мужчына. Калі жывёлу прывезлі ў Гародню, то ён падпускаў да сябе толькі жанчын. Мужчын лічыў здраднікамі праз былы вопыт.
.
У Гародні было і ёсць шмат рок-гуртоў. І першы рок-канцэрт адбыўся тут у нейкай школе у 1964 годзе. Доўга ён не працягнуўся, бо музыкаў выгналі. Пазней яны хадзілі на праслухоўванні і казалі: “Зараз прагучыць песня партовых рабочых Амерыкі”. Рок жыў і будзе жыць, таму потым нейкія хлопцы пайшлі на пляж. Залезлі ў будынак, дзе сядзяць выратаўнікі і на ўсю моц заігралі рок. Усіх здзівілі не гукі, а тое, што музыкі былі ў плаўках і з гальштукамі.

Вольф Месінг прыязджаў у Гародню. Нават паспеў пасядзець у мясцовай турме. Спачатку людзі не верылі ў яго здольнасці, таму казалі: “Калі ты такі ўсемагутны, то выйдзі сам з турмы”. І Вольф Месінг не доўга думаючы, загіпнатызаваў усіх вартаўнікоў так, што яны яму самі дзверы яшчэ адчынялі.
.
Рэклама ў Гародні – цікава. А куды цікавей прыхаваная рэклама. У міжваенны перыяд людзі набывалі радыёпрыёмнікі ставілі іх на ўваходзе ў краму + уключалі на ўсю моц. І так дзівакі збіраліся каля гандлёвых кропак. Пакуль слухалі радыё, то прыглядаліся – што купіць бы? (нават не задумваліся ці патрэбна ім дадзеная рэч)

by @hosciechka
2.3K views15:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 10:44:00
Новы дзяржаўны герб перад усталяваньнем на адміністратыўны будынак, 1991 ці 1992 год.
2.2K views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 21:18:23
Самую старую кнігу Беларусі (Тураўскае Евангелле) некалі знайшлі ў скрыні з-пад вугалю.

Тураўскае Евангелле - самая найстаражытная на сёння кніга Беларусі. 11 стагоддзе!
Але ад яе засталося толькі 10 аркушаў (старонкі Евангелля ад Іаана). Таму часам гэты помнік называюць "тураўскія лісткі". Яны былі адшуканыя ў 1865 годзе ў Тураве у скрыні з-пад вугалю.
Цяпер помнік зберагаецца ў Літве.
У Беларусі выдадзена факсімільнае выданне.
1.4K views18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 10:58:01
Будаўніцтва ст. м. Кастрычніцкая у Менску, 1980-тыя гг.
656 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 15:13:10
Цэнтр Менску і рака Свіслач, дарэвалюцыйнае фота.
1.2K views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 12:50:17
Помнік Коласу адчаліў у Стоўбцы.

#помнікі #Стоўбцы
1.4K views09:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:52:06
Літоўскі дэпутат адказаў на ініцыятыву адмяніць пастанову аб прызнанні СССР незалежнасці Літвы

«Калі Расія адкліча сваё прызнанне незалежнасці Літвы ў 1991 годзе, Літва адкліча Палянаўскую ўгоду 1634 года і запатрабуе, каб Пуцін пакарыўся ўладзе Уладзіслава IV і вярнуў усе акупаваныя тэрыторыі Вялікаму княству. Смаленск — гэта Літва!» — напісаў дэпутат Матас Малдэйкіс.

Паводле Палянаўскай угоды 1634 года, Смаленск з Смаленшчынай, гарады Рослаўль, Белая, Трубчэўск, Невель, Себеж, Старадуб прызнаваліся за Вялікім княствам Літоўскім, але Вялікі князь Уладзіслаў за грошы зракаўся тытулу маскоўскага цара, які ў яго быў з часоў так званага «смутного времени».
1.2K views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:52:06 Ад сябе дабавім, што жадаем скасаваць пастанову Нямога сойму ў Гародне ад 17 чэрвеня 1793 года і адмаўляем усе тры падзелы Рэчы Паспалітай.

Жыве ВКЛ ад мора да мора!
1.6K views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 10:54:02
10 чэрвеня 1562 года ў Несвіжскай друкарні Мікалая Радзівіла Чоргага Сымон Будны надрукаваў “Катэхізіс” на беларускай мове.

“Катэхізіс” тлумачыў догмы хрысціянскай веры зразумелай мовай і адпавядаў бачанню кальвінізма, які моцна пашырыўся ў ВКЛ у 16 стагоддзі.
1.7K views07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 09:15:16
Стаўленне да Расеі па краінах свету у новым даследванні Alliance of Democracies.

Акрамя самой Расеі, добра да Расеі ставяцца Кітай, Індыя, Вьетнам, Пакістан, Алжыр, Інданэзія, Саўдаўская Аравія, Малазія, Егіпт і Марока.
1.8K views06:15
Адкрыць / каментаваць