Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-07-31 20:00:09
31 ліпеня 1649 году пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале зь Міхаілам Крычэўскім.
1.5K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 14:59:04
30 гадоў таму, уначы з 30 на 31 ліпеня АМАП МУС СССР напаў на летувіскі мытны пункт у Медніках (лет. Medininkai) на мяжы зь Беларусьсю.

Невядомыя ў камуфляжы без апазнавальных знакаў расстралялі 2 супрацоўнікаў дарожнае паліцыі, 4 мытнікаў і 2 байцоў атраду хуткага рэагаваньня Дэпартамэнту паліцыі Летувіскае Рэспублікі Aras.

Адзін зь іх, 28-гадовы Томас Шэрнас атрымаў цяжэйшае раненьне (у галаву) неймаверным чынам выжыў. Дзякуючы яго паказаньням былі адноўленыя дэталі падзеяў той ночы.

Адзін з нападнікаў адбывае ў Летуве пажыцьцёвы тэрмін, яшчэ 3 нападнікі зьбеглі ў Расею, у Летуве ім таксама завочна прысудзілі пажыцьцёвае.
1.8K views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 22:00:04
30 чэрвеня 2020 года ў Менску прайшоў перадвыбарны мітінг Святланы Ціханоўскай, які сабраў каля 60 тысяч чалавек.
2.9K views19:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 12:07:00
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць места Менск у Мінск.
2.5K views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 13:49:48
Сёння спаўняецца 210 год са дня нараджэння лаўрэата Кнігі рэкордаў Гінеса чэмпіён гусінага пяра” беларуска-польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага (28 ліпеня 1812 — 1889 гг.)

Ён аўтар найбольшай колькасці выдадзеных кніг у гісторыі сусветнай літаратуры: яго літаратурная спадчына складае каля 600 тамоў раманаў і аповесцяў, паэтычных і драматычных твораў, а таксама прац па гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, падарожных замалёвак, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
1.2K viewsedited  10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:16:19
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэеларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Заметка ў дзяржаўнай БЕЛТА аб гэтай падзеі пачыналася так: “Свершилось!”

Дэкларацыя абвясціла поўную незалежнасць БССР як верхавенства, самастойнасць і ўсю поўню дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць ва ўсіх праявах.

*Шэсце 27 ліпеня 1992 года, Менск.
1.5K views10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 19:09:36
26 ліпеня 1097 году ў «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.
1.0K views16:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 15:17:00
Сёння спаўняецца 75 гадоў адзінаму кандыдату ад апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандру Мілінкевічу.

Плённая размова з ім на “Жызнь-Маліне”.



2.2K viewsedited  12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 11:09:41
23 ліпеня 1922 году ў катэдральным праваслаўным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, які пастанавіў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
1.4K views08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 14:30:00
22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой.

У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў.

У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.
2.0K views11:30
Адкрыць / каментаваць