Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-06-16 13:37:11
Мірскі замак, здымкі зробленыя 1978 года студэнтамі журфака БДУ.
2.0K views10:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 12:58:03
У 1997 годзе паэт Славамір Адамовіч пад час акцыі зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць цэнзуры.
2.1K viewsedited  09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 16:29:50
Генпракурор Андрэй Швед павёўся на стары фэйк пра польскага прэзідэнта Анджэя Дуду.

Цяпер мы актыўна дакументуем дзейнасць дзеда польскага прэзідэнта Дуды, які ўваходзіў у склад украінскага карнага батальёна, вызначыўся асаблівай жорсткасцю ў першую чаргу на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей”

Тое, што дзед польскага прэзідэнта баец УПА — стары фэйк з аднафамільцам, які ўжо некалькі год распаўсюджваюць у расійскіх сацсетках. Сам Дуда даўно яго абверг: сапраўднага дзеда клічуць Алаіз, а не Міхайло. І памёр ён у 1992-м, а не ў 1950-м.
1.2K viewsedited  13:29
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 13:37:06
Работы на Менскай тэлевежы і від на горад, вуліца Калініна (зараз Камуністычная), 1957 год.
1.0K views10:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 09:27:00
15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся Мікола Гіль (Мікалай Гілевіч), малодшы брат Ніла Гілевіча, Народнага паэта Беларусі.

Дзеля брата, які ўжо пачаў друкавацца пад прозвішчам Гілевіч, узяў сабе псеўданім Гіль. Аўтар аповесцяў і апавяданняў, пісаў таксама дзіцячую прозу.

Мікола Гіль асноўную частку кар'еры прысвяціў часопісу "Літаратура і мастацтва", і нават быў яго галоўным рэдактарам на працягу 7 год (з 1990 па 1997 год).

Менавіта Мікола Гіль у 1988 годзе апублікаваў у "ЛіМ" той самы гістарычнай важнасці артыкул Зянона Пазняка аб Курапатах "Курапаты — дарога смерці". Супала так, што ў той час галоўны рэдактар Вырцінскі быў у камандзіроўцы, і рашэнне прымаў намеснік галоўнага рэдактара Гіль.

Перакладаў на беларускую мову літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў. Пераклаў з расейскай мовы творы Светланы Алексіевіч "Зачараваныя смерцю" і "Чарнобыльская малітва".

Памёр 14 сакавіка 2022 года ва ўзросце 85 гадоў.
1.5K viewsedited  06:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 16:18:00
Словы Максіма Гарэцкага пра належныя ўзамаадносіны беларусаў рознага веравызнання:
"І трэба яшчэ сказаць беларусу..., што калі ён праваслаўны, то няхай не лаіць свайго брата каталіка беларуса "палякам", і калі ён каталік, дык няхай лічыць сябе беларусам, а беларуса-праваслаўнага сваім братам, і абодва беларусы, каталік і праваслаўны, няхай шануюць веру і добры светапогляд адзін другога і веру ўсялякага сумленнага чалавека, усякай нацыі"
(З артыкулу "Наш тэатр", 1913 год).
2.1K views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 14:54:38
Юры Захаранка: "Это стиль руководства президента: более слабые ломаются, более сильных добивают".

Як гуртавалася лукашэнкаўская ветыкаль і адкуль у яе столькі вернасці дыктатару?

(Частка 2, першая частка)

Сучасная адміністрацыйны апарат Лукашэнкі — вынік шматгадовай негатыўнай селекцыі. Лукашэнка пачаў падбіраць будучыя кадры яшчэ, калі быў дэпутатам Вярхоўнага савету. Як і па якім па якім прынцыпе падбіраліся будучыя кіраўнікі, мы распавялі тут. А як прахадзіла далейшая селекцыя, распавёў Юры Захаранка яшчэ ў 1996 годзе. Юры Захаранка дарэчы былы міністр МВД, забіты па заказу Лукашэнкі і па загадзе Шэймана.

У выніку гэтай селекцыі за 26 год ва ўладзе вакол "прэзідэнта" сфармаваўся касцяк самых беспрынцыпных мярзотнікаў.

#вертыкаль
2.3K views11:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 09:50:11
Сялянка за ткацкім сталом, Рагачоўскі павет, вёска Шапчыцы, 1903 год.
1.3K views06:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 13:46:57
Як гуртавалася лукашэнкаўская ветыкаль і адкуль у яе столькі вернасці дыктатару?

Адным з фактарам, які дазволіў Лукашэнке ўтрымаць уладу ў 2020 годзе, мы лічым тое, што не адбылося расколу сярод сілавікоў і чыноўнічай вертыкалі.

Як так апынулася, што ў пераломны момант чыноўнікі масава выбралі запэцкацца ў злачынствах, але не сталі на адзін бок з народам? Відаць, адказ у якасці людзей, якія ствараюць вертыкаль.

Пра прынцыпы падбора будучых "кадраў" распавядае былы начальнік Галоўнага ўпраўлення Службы кантролю прэзідента Рэспублікі Беларусь Алег Ігнаценка.

* Урывак з фільма Юрыя Хашчавацкага "Обыкновенный президент", 1996 год.

P.S. Гутарка ідзе пра часы да 1994 года, калі Лукашэнка яшчэ быў дэпутатам Вярхоўнага савету на пасту главы Антыкарупцыйнай камісіі і мусіў адсправаздачыцца перад парламентам аб карупцыі ва ўладзе.

Працяг будзе, калі цікава
1.4K views10:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 09:50:01
Забудова праспекта Незалежнасці, Менск, 1950 г.
1.2K views06:50
Адкрыць / каментаваць