Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-06-03 11:38:20
3 чэрвеня 1988 года ў часопісе “Літаратура і Мастацтва” выйшаў артыкул аўтарства Зянона Пазняка і Яўгена ШмыгалёваКурапаты — дарога смерці”.

Публікацыя стала штуршком да нацыянальнага і антысавецкага ўздыму беларусаў канца 80-тых гадоў, які ў выніку прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ад СССР ў 1990 годзе.
1.5K viewsedited  08:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 09:55:06
Чэрвень 1996 года. Прайшло 26 год, а палітычная атмасфера такая ж.
Да пытання аб тым, адкуль у сілавікоў у 2020 з’явілася такая жорсткасць і нянавісць да беларусаў, — яе культываваў і вырошчваў лукашызм ад самага пачатку.
1.7K views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 11:04:08
Фота з серыі “Палешукі” гарадзенскай фатографкі Наталлі Дораш. Лельчыцкі раён, 1976-1985 гг.
2.2K views08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 09:00:18
Акадэмія Навук БССР, 1953 год.
2.7K views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 12:11:06
Як зьмянiлi назву Менску

газэта Зважай. 03.1989.
1.8K views09:11
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 09:33:32 31 траўня 1948 года нарадзілася першая беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Святлана Аляксандраўна нарадзілася ва ўкраінскім горадзе Івана-Франкоўске, яе бацька беларус, а маці ўкраінка. Ва ўзросце 13 год разам з сям’ёй пераехала жыць у Беларусь у Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці.

У літратаруры дэбютавала ў 1975 годзе з аповесцю “Я уехал из деревни”, пра лёсы людзей, якія пераехалі ў горад. Кніга была падрыхтавана да друку ў 1976 годзе, але не выйшла: яе “зарэзала” цэнзура.

У далейшым Святлана Аляксандраўна пісала таксама п’есы, нарысы, сцэнары да дакументальных фільмаў. Але вядомасць атрымала праз аповесці — “У вайны не жаночы твар”, “Цынкавыя хлопчыкі”,
“Чарнобыльская малітва”, “Час second-hand”. Жанр, у якім працуе пісьменніца, нон-фікш, піша на расейскай мове, але асноўныя яе творы маюць пераклад на беларускую.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію за “за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час” і стала першая Нобелеўскай лаўрэаткай ад Беларусі.

З пачатку 2000-тых гадоў Святлана Аляксандраўна жыла ў эміграцыі — Італіі, Францыі і Нямеччыне, а ў 2013 годзе вярнулася ў Беларусь. Пасля падзей 2020 года была вымушана ізноў з’ехаць і зараз жыве ў Нямеччыне.
1.8K viewsedited  06:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 19:28:16
Несвіжскі палац Радзівіллаў і яго інтар’еры, 1930-тыя гг.
2.4K views16:28
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 11:13:11
Уся праўда пра тое, як у Рэчы Паспалітай забаранялі і абмяжоўвалі беларускую мову.

*Распавядае кандыдат гістарычных навук Маргарыта Кароль.
1.6K views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 09:35:11
Горад Ліда часоў Першай Сусветнай вайны на малюнках нямецкіх вайскоўцаў.
2.0K views06:35
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 13:34:06
У гэты дзень у 1995 годзе была ліквідавана мяжа паміж Беларусьсю і Расеяй.

На фота расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, 26 траўня 1995
6.5K views10:34
Адкрыць / каментаваць