Get Mystery Box with random crypto!

31 траўня 1948 года нарадзілася першая беларуская Нобелеўская | Belarus history

31 траўня 1948 года нарадзілася першая беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Святлана Аляксандраўна нарадзілася ва ўкраінскім горадзе Івана-Франкоўске, яе бацька беларус, а маці ўкраінка. Ва ўзросце 13 год разам з сям’ёй пераехала жыць у Беларусь у Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці.

У літратаруры дэбютавала ў 1975 годзе з аповесцю “Я уехал из деревни”, пра лёсы людзей, якія пераехалі ў горад. Кніга была падрыхтавана да друку ў 1976 годзе, але не выйшла: яе “зарэзала” цэнзура.

У далейшым Святлана Аляксандраўна пісала таксама п’есы, нарысы, сцэнары да дакументальных фільмаў. Але вядомасць атрымала праз аповесці — “У вайны не жаночы твар”, “Цынкавыя хлопчыкі”,
“Чарнобыльская малітва”, “Час second-hand”. Жанр, у якім працуе пісьменніца, нон-фікш, піша на расейскай мове, але асноўныя яе творы маюць пераклад на беларускую.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію за “за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час” і стала першая Нобелеўскай лаўрэаткай ад Беларусі.

З пачатку 2000-тых гадоў Святлана Аляксандраўна жыла ў эміграцыі — Італіі, Францыі і Нямеччыне, а ў 2013 годзе вярнулася ў Беларусь. Пасля падзей 2020 года была вымушана ізноў з’ехаць і зараз жыве ў Нямеччыне.