Get Mystery Box with random crypto!

6 чэрвеня 1841 года нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Аж | Belarus history

6 чэрвеня 1841 года нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Ажэшка).

Найбольш вядомыя аповесці пісьменніцы “Хам” і “Над Нёманам”. Таксама яна склала першы падручнік па беларускай мове для дзяцей “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Алаіза Ажэшка мела актыўную грамадскую пазіцыю, праз якую мела непаразуменні з першым мужам Пятром Ажэшкам. Дайшло ажно да скасавання шлюбу.
Ажэшка дапамагала паўстанню Кастуся Каліноўскага і нават хавала ў сябе паўстанца Рамуальда Траўгута. Таксама яна адкрыла школу для сялянскіх дзетак у сваім маёнтку пад Гародняй. У Ажэшкі было шмат хобі — акрамя літаратуры, яна займалася хіміяй, цікавілася лекавымі травамі і сабрала вялікі гербарый з 228 найменняў раслін.

Пісьменніца працавала на польскай мове, але нарадзілася і жыла ў Беларусі і натхнялася беларускімі рэалямі. Палякі адносяць яе да класікаў польскай літаратуры, а беларусы лічаць Ажэшку сваёй пісьменніцай.