Get Mystery Box with random crypto!

Palunisa Vycinanka

Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka P
Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka
Адрас канала: @palunisachannel
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 143
Апісанне з канала

Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-08-31 19:09:57
Што мне сказаў Байкал?
Таямніцай глыбіняў чалавечых адносінаў атуліў. Мякка, клапатліва раскрыў, дапамог адчуць, як мне важна сінь бясконцасці душаў і іх пранікнення ўзаемнага. Значнасць плыняў глыбокіх, там, пад вопраткай, пад целам, пад досведам жыццёвым. Там, дзе знікае амаль усё зямное і застаюцца толькі кропкі кантакту фізічнага як звяртання, як клікання, каб пазначыць: я тут, я побач. Пах, гук, дотык. Каб нагадаць, што цела патрэбна для нечага. Для місіі? А гаварыць можна без словаў. Гаварыць можна душамі. І ты ведаеш пра гэта, праўда? Быць побач з тым, з кім можна гаварыць душамі. Вось, што сказаў мне Байкал.
19 views16:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 06:46:32
“Выцінанка. Жывёльны свет”
Анлайн-курс 1 этап.
4 заняткі, прыемныя паўтары гадзіны задавальнення і рэлаксу. Так. Выцінанка без напруджання і, нават, без малявання
Курс пачнеца з сярэдзіны верасня, дзень і час падбяром зручны, зараз збіраю групку 6-7 асоб.
Вам спатрэбіцца папера белая, альбо каляровая А4 фармату, каляровая папера, нажніцы, клей-аловак, аловак, канцэлярскія кліпсы.
Кошт - 60 руб.
Выкладнне на беларускай мове.
Аўтар курсу Вольга Palunisa - народны майстар, загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага Саюзу Майстроў Народнай Творчасці.

Рэгістрацыя
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf74XD9GYFFS474RBGDrzT8IUHKNH8-70X8ISrc9BpftFP3QA/viewform?fbclid=IwAR2Z2CxAfZ8oSvuDn7MLTKowz8J_NpYkDr5Kaa-DbiFiwGJfFiTDU1pjnSI
7 views03:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 15:02:30
Паглядзіце мой выступ пра беларускую выцінанку на Іркуцкім тэлебачанні


23 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 14:49:43
Я не заўжды была беларускамоўнай.
Рускамоўны дзіцячы садок у Маладэчне. Пасля школа, таксама рускамоўная. Потым Мірская вучыльня. Усё па-расейску.
Да беларускасці мяне прывяла выцінанка. А потым, значна пазней яшчэ і ўсведамленне таго, што я маю досвед жывой беларускай мовы, бо ў дзяцінстве шмат часу праводзіла на вёсцы на Мядзельшчыне. Зараз у Лоску я чую тую ж гаворку, той жа дыялект. І гэта грэе душу. Дотык з натуральнай мовай, не вывучанай, а перанятай ад продкаў даў мне разуменне неабходнасці перадаць яе далей.
Калі я паступала ва ўніверсітэт, то ўжо палову маёй моўнай практыкі займала беларуская. І вось толькі гады са два, напэўна, я адчуваю дыскамфорт, калі мушу гаварыць па-расейску. Але мову вучу амаль штодзённа. Папаўняю базу словаў, у тым ліку і любімых маіх дыялектных. Слухаю аўдыякнігі, чытаю. І магу ўпэўніць вас, што мову я ведаю недастаткова. І добра памятаю часы, калі мы з Natallia Sukhaya дамовіліся паміж сабой па-беларуску стасавацца і папраўлялі адна адну, калі балакалі па тэлефоне.
15 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 12:35:48
Старонкі кнігі жыцця штодзень мінаюць адна за адной. Лёгкія альбо цяшкія, каляровыя альбо чорна-белыя, насычаныя альбо амаль пустыя. Некаторыя з іх пахнуць мінулым, некаторыя водарам летніх зёлак, некаторыя - успамінамі мясцінаў дзе было хораша.
Дробная выцінаначка - ключык да ўспамінаў, захаваных у куфры спадчыны. Пасаг, атрыманы ад роду, каб пабрацца шлюбам з будучыняй і працягнуць, разгарнуць уперад ручнікі зямнога лёсу. Беларусі ці асабісты? Ці звязаныя яны, ці ідуць паасобку? У які момант часу ствараецца гісторыя і хто яе стварае? Я? Ты? Ці той, хто пасля піша патрэбны некаму (каму?) падручнік?
Старонкі жыцця як старонкі гісторыі. Асабістай і агульнай. Лёс да лёсу. Сцежкі ў адну дарогу зліваюцца, даорогі вядуць на шырокі гасцінец. А ў кішэні - невялічкая, але важная і значная ўласная кніжачка асабістага жыцця з добнай закладачкай-выцінанкай, зробленай аднойчы ў ясны і светлы дзень.

Фота Pavieł Hančar
На фота Natallia Sukhaya
#FalvarakPalunisa #PaperPlener #vycinanka #выцінанка #музейвыцінанкі
18 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:54:35 Шаноўныя!
Запрашаю на МАЙСТРА-ДЗЕНЬ па вырабу ФІРАНАК-выцінанак 7 жніўня (субота) у музеі выцінанкі на #FalvarakPalunisa
У праграме:
а 10.00 - пачатак - экскурсія па музею
а 11.00 - засвойваем азы кадоў беларускай выцінанкі і асноўныя прыёмы выразання
а 13.00 - абед - вегетарыянскі з мясцовых прадуктаў
а 14.00 - перапынак і адпачынак (можна прайсціся на замкавую гару, альбо да святой купелі, альбо зведаць стары драўляны касцёл, альбо проста паляжаць у цішы вялікіх дрэў ці асалодзіць душу сузіраннем пагоркавых даляглядаў)
а 15.30 - выразанне фіранак
а 19.00 - вячэра
а 20.00 - ад’езд

Кошт майстра-дню 50 руб. для асобы. Сюды ўваходзіць: экскурсія па музеі, два майстра-класы, вегетарычнскія абед і вячэра.
Усе матэрыялы і інструменты прадстаўляюцца, вам патрэбна толькі замераць шырыню вокнаў, на якія будзеце рабіць выцінанкі-фіранкі.

Можна застацца на начоўку са сняданкам на наступны дзень: у хаце - 20 руб, у маім намёце - 15, у сваім намёце - 10 руб.

Дзе гэта ёсць той музей выцінанкі?
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Лоск, вул. Цэнтральная-51, 100 км ад Мінску па Гарадзенска-Віленскай трасе.
Дабірацца можна на сваім аўто, альбо маршруткай, цягніком з Менску (падрабязнасці паведамлю па тэлефоне)

На майстра-дзень запісваемся АБАВЯЗКОВА да 5 жніўня (!) па тэлефоне: +375-333008909

Пс: пашырайце інфу, калі ласка , каб не падаражаць кошт падключаючы рэкламу
21 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:54:22
21 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:53:35
Звыклыя для гораду ўмовы камфорту тут адсутнічаюць. Напэўна праз гэта ўзнікае першае пачуццё існавання ў іншай рэчаіснасці. Рэчы і я разам з імі існуём тут у іншым вымярэнні. І ў гэтым вымярэнні існуюць таксама іншыя камфорты. Зусім не такія, што сярод бетонных чалавека-ячэяк і шчыльна запакаваных у іх целаў з інтэлектам.
Тут прачынаецца тонкае цела душы. Абуджаецца і адкрывае свае вочы. Набірае ў грудзі духмянага паветру зёлак, ветру, дажджу, заходу сонца за пагоркі, ацценяў неба перад самым світаннем і стракатання конікаў на ўсю бязмежнасць, да самай найдалейшай зоркі, што глядзіць у гэты час з небеснага шатру і слухае зямное жыццё гэтай кропкі на шарыку нашай планеты, асабістага цэнтру сусвету.
Пабыць сам насам са сваім анёлам, пасядзець на каленях у Бога, адчуць падзяку за сваё існаванне і мажлівасць зрабіць гэты свет прыгажэйшым. Мой лёс - рабіць гэта праз выцінанку і прычашчэнне да яе.

#PaperPlener на #FalvarakPalunisa і тонкія па адчуванні атмасферы месца і часу фотаздымкі Pavieł Hančar
22 views14:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 12:20:32
Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Планета змянілася дзякуючы тым кропелькам і стала жывой. Веру, што трапятлівыя кроплі святла, што ўскалыхнуліся і абудзіліся ў душах кожнага з нас - удзельнікаў #PaperPlener - памножацца і напоўняць нашу Беларусь светам ажыўшых у нашай генетычнай памяці продкаў. Няма ніводнана выпадковага чалавечка ў нашым жыцці. Ніводнай выпадковай сустрэчы. І калі злучаюцца промні лёсаў, загараецца вогнішча будучыні!
Тонка перадаў праз свой фотаграфічны талент наш сусвет на #falvarakpalunisa @pavielhancar

#palunisa #vycinanka #wycinanka #papercut #muzeum #музейвыцінанкі #музей #пленер #plener
17 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 20:31:30
19 views17:31
Адкрыць / каментаваць