Get Mystery Box with random crypto!

Palunisa Vycinanka

Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka P
Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka
Адрас канала: @palunisachannel
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 143
Апісанне з канала

Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1

Апошнія паведамленні 5

2021-07-12 21:37:20
21 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 22:43:43
6 views19:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 22:42:10
Вельмі хочыцца, каб любое дзеянне арганічна ўпісвалася ў прастору фальварка. Столькі часу рэчы жылі тут сваё жыццё, служылі зямлі, жывёле і чалавеку. Яны ўжо не выканаюць сваю мінулую функцыю. Але ж перад вачыма ўсплывае карцінка, як дзядуля цягне за лейцы, конь тупая капытамі падымаючы пыл, а барана разбівае камы зямлі на драбнейшыя кавалкі. Конь напружваецца і цягне. Цяжкая барана скача. Сіла чалавека і жывёлы. Увага зямлі. Пот, спякота, соль. І я - малой дзяўчынкай з босымі нагамі, у спаднічцы назіраю за гэтым адвечным узаемадзеяннем стыхіі і чалавека.
Зямное жыццё нябеснага духу. Прыгажосць і змаганне за выжыванне. Сёння гэтыя сэнсы і ўспаміны ў кветках паміж драўлянымі жэрдкамі і жалезнымі зубамі выканаўшай сваю цяжкую місію бараны.
#музейвыцінанкі #выцінанка #беларусь #Palunisa #falvarakpalunisa
7 views19:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:09:52 Шаноўныя!
Запрашаю на першы папяровы пленер на маім выцінанкавым фальварку Palunisa. Паколькі гэта першая мая спроба ладзіць 5-дзённае мерапрыемства ў сваім музеі, то не планую масавасці! Хочыцца якасна скарыстаць час і даць кожнаму ўдзельніку належную ўвагу.
Таму!!! 2-3 асобы яшчэ могуць далучыцца!
Ніжэй - апісанне і спасылка на рэгістрацыю!

Ведаю, што гэта толькі пачатак і далей змагу запрашаць болей людзей!

Летні папяровы рэлакс “Paper Plener” на Falvarak Palunisa
(Валожынскі раён, 100км ад Мінска), кошт удзелу 300 бел. руб.
Напаўненне:
1 дзень - заезд, знаёмства, вогнішча,
звяршэнне першага чараўніцтва - казана з папяровым зеллем
2 дзень - робім паперу простую, каляровую, незвычайную з прыродных і другасных матэрыялаў для выцінанкавых фонаў;
святая купель, стары драўляны кацёл, замкавая гара, закат сонца за пагоркі
3 дзень - варштаты выцінанкі ад народных майстроў Вольгі Palunisy і Наталлі Сухой, творчы узаемаабмен; новыя знаёмствы на Чудесные Холмы
4 дзень - пасвяшчэнне ў таямніцы афармлення выцінанак, open-air выстава, фотасесія;
сапраўдная беларуская лазня з дубовымі і бярозавымі венікамі, яварам і зоркамі ў небе
5 дзень - нечаканае развітанне, цёплыя абдымкі, мары пра сустрэчы яшчэ, апошні позірк на чароўныя мясціны і пагоркі;
ад’езд з напаўненнем і натхненнем

Рэгістрацыя да 11 ліпеня.
Аплата - 300 бел. руб. (перадаплата 50% да 15 ліпеня) - сюды ўваходзіць: размяшчэнне і пражыванне на фальварку з 22 па 26 ліпеня, трохразовае вегітарыянскае харчаванне, варштаты (майстра-класы), матэрыялы і інструменты для іх, экскурсіі па мясцовасці, фотатсесія, лазня.

https://docs.google.com/forms/d/1F3N9bPynIQccdSGVMxzRdkdfSSEEoCGHBnSIKXoS80A/edit
11 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:09:52
10 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 08:15:58
21 viewsedited  05:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 21:33:36 Летні папяровы рэлакс “Paper Plener” на Falvarak Palunisa.
Першая мая спроба, таму колькасць удзельнікаў абмяжоўваю. 3-4 месцы яшчэ ёсць! Рэгістацыя да 9 ліпеня!
Валожынскі раён, 100км ад Мінска.

Напаўненне:
1 дзень - заезд, знаёмства, вогнішча,
звяршэнне першага чараўніцтва - казана з папяровым зеллем
2 дзень - робім паперу простую, каляровую, незвычайную з прыродных і другасных матэрыялаў для выцінанкавых фонаў;
святая купель, стары драўляны кацёл, замкавая гара, закат сонца за пагоркі
3 дзень - варштаты выцінанкі ад народных майстроў Вольгі Palunisy і Наталлі Сухой, творчы узаемаабмен; новыя знаёмствы на Чудесные Холмы
4 дзень - пасвяшчэнне ў таямніцы афармлення выцінанак, open-air выстава, фотасесія;
сапраўдная беларуская лазня з дубовымі і бярозавымі венікамі, яварам і зоркамі ў небе
5 дзень - нечаканае развітанне, цёплыя абдымкі, мары пра сустрэчы яшчэ, апошні позірк на чароўныя мясціны і пагоркі;
ад’езд з напаўненнем і натхненнем

кошт удзелу 300 бел. руб. (сюды ўваходзіць: размяшчэнне і пражыванне на фальварку з 22 па 26 ліпеня, трохразовае вегітарыянскае харчаванне, варштаты (майстра-класы), матэрыялы і інструменты для іх, экскурсіі па мясцовасці, фотатсесія, лазня.)

Рэгістрацыя да 9 ліпеня.
https://docs.google.com/forms/d/1F3N9bPynIQccdSGVMxzRdkdfSSEEoCGHBnSIKXoS80A/edit
13 views18:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 14:52:10
Сябры! Працягваю да канца ліпеня сваю прапанову:
Патрэбна ваша дапамога па ўладкаванню першага беларускага музею выцінанкі! Як дапамагчы? Калі ласка: Да канца ліпеня!
Пры набыцці любой выцінанкі з гэтых альбомаў:
https://www.facebook.com/media/set/?set=a.3914519621949766&type=3
https://www.facebook.com/media/set/?set=a.3677393402329057&type=3
купец патрапляе ў ганаровы спіс музею выцінанкі!!!
Што гэта значыць:
1! - бясплатнае пажыццёвае экскурсійнае наведванне музею
2! - пажыццёвая 50% зніжка на любую выцінанку!!!
Што трэба зрабіць? - перайсці па спасылках у альбомы і выбраць выцінанку для сябе, альбо ў падарунак добраму сябру! Пасля напісаць мне ў прыват, якую ўпадабалі.
Яшчэ добра перапосціць абвестку са сваімі рэкамендацыямі
Музей мусіць паўстаць!!! Гэта справа жыцця і сцвярджэння нашай самасці і годнасці!!! Адной без падтрымкі вашай мне вельмі цяжка. Любая ваша дапамога натхняе і акрыляе!!!

Шчыра дзякую тым, хто ўжо адгукнуўся і набыў выцінанкі
654 views11:52
Адкрыць / каментаваць
2021-06-26 21:10:42
Маладэчна. Рэспубліканскі форум выцінанкі. 25-26 чэрвеня.
42 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 10:28:51 Патрэбна ваша дапамога па ўладкаванню першага беларускага музею выцінанкі! Як дапамагчы? Калі ласка: Да канца чэрвеня!
Пры набыцці любой выцінанкі з гэтых двух альбомаў:

117 views07:28
Адкрыць / каментаваць