Get Mystery Box with random crypto!

Летні папяровы рэлакс “Paper Plener” на Falvarak Palunisa. Пе | Palunisa Vycinanka

Летні папяровы рэлакс “Paper Plener” на Falvarak Palunisa.
Першая мая спроба, таму колькасць удзельнікаў абмяжоўваю. 3-4 месцы яшчэ ёсць! Рэгістацыя да 9 ліпеня!
Валожынскі раён, 100км ад Мінска.

Напаўненне:
1 дзень - заезд, знаёмства, вогнішча,
звяршэнне першага чараўніцтва - казана з папяровым зеллем
2 дзень - робім паперу простую, каляровую, незвычайную з прыродных і другасных матэрыялаў для выцінанкавых фонаў;
святая купель, стары драўляны кацёл, замкавая гара, закат сонца за пагоркі
3 дзень - варштаты выцінанкі ад народных майстроў Вольгі Palunisy і Наталлі Сухой, творчы узаемаабмен; новыя знаёмствы на Чудесные Холмы
4 дзень - пасвяшчэнне ў таямніцы афармлення выцінанак, open-air выстава, фотасесія;
сапраўдная беларуская лазня з дубовымі і бярозавымі венікамі, яварам і зоркамі ў небе
5 дзень - нечаканае развітанне, цёплыя абдымкі, мары пра сустрэчы яшчэ, апошні позірк на чароўныя мясціны і пагоркі;
ад’езд з напаўненнем і натхненнем

кошт удзелу 300 бел. руб. (сюды ўваходзіць: размяшчэнне і пражыванне на фальварку з 22 па 26 ліпеня, трохразовае вегітарыянскае харчаванне, варштаты (майстра-класы), матэрыялы і інструменты для іх, экскурсіі па мясцовасці, фотатсесія, лазня.)

Рэгістрацыя да 9 ліпеня.
https://docs.google.com/forms/d/1F3N9bPynIQccdSGVMxzRdkdfSSEEoCGHBnSIKXoS80A/edit