Get Mystery Box with random crypto!

Вельмі хочыцца, каб любое дзеянне арганічна ўпісвалася ў пра | Palunisa Vycinanka

Вельмі хочыцца, каб любое дзеянне арганічна ўпісвалася ў прастору фальварка. Столькі часу рэчы жылі тут сваё жыццё, служылі зямлі, жывёле і чалавеку. Яны ўжо не выканаюць сваю мінулую функцыю. Але ж перад вачыма ўсплывае карцінка, як дзядуля цягне за лейцы, конь тупая капытамі падымаючы пыл, а барана разбівае камы зямлі на драбнейшыя кавалкі. Конь напружваецца і цягне. Цяжкая барана скача. Сіла чалавека і жывёлы. Увага зямлі. Пот, спякота, соль. І я - малой дзяўчынкай з босымі нагамі, у спаднічцы назіраю за гэтым адвечным узаемадзеяннем стыхіі і чалавека.
Зямное жыццё нябеснага духу. Прыгажосць і змаганне за выжыванне. Сёння гэтыя сэнсы і ўспаміны ў кветках паміж драўлянымі жэрдкамі і жалезнымі зубамі выканаўшай сваю цяжкую місію бараны.
#музейвыцінанкі #выцінанка #беларусь #Palunisa #falvarakpalunisa