Get Mystery Box with random crypto!

Palunisa Vycinanka

Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka P
Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka
Адрас канала: @palunisachannel
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 143
Апісанне з канала

Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-11-28 14:24:06 Елачныя цацкі.
Аўтарская выцінанка ручной рэзкі.
Перламутравы дызайнерскі картон 250гр, нож. Памеры ў межах 6-10см. Колер белы і малочны.
Выконваю па замове любую колькасць. Тэрмін выканання набору з 10 адзінак - два дні.
Кошт адной цацкі - 10 руб. Пры замове 8мі адзінак 9я і 10я - ў падарунак .

Замаўляйце +375-333008909
Перасылка ў любую краіну свету.
Добры падарунак. І добрая віншаванка!
13 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 20:11:44 Запіс прамога эфіру.
Адкрыццё выставы майстроў маладзечанскай школы выцінанкі "ПапераArt"
26.11.21. Маладзечна. Каледж Агінскага.
https://fb.watch/9wPAQf0dEb/
15 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 09:52:37 Да Сонцавароту роўна месяц!
Каб вы маглі зрабіць жаданы падарунак сабе, альбо арыгінальны сваім сябрам, у гэтым альбоме цягам перадкаляднага месяца ўсе выцінанкі па 30 руб!
Што трэба зрабіць: падзяліцца пастом і напісаць мне, якую выцінанку вы сабе ўпадабалі!

https://www.facebook.com/media/set/?set=a.3914519621949766&type=3
12 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 19:19:11
15 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 19:18:59
Гэта называецца “увайсці ў смак”, калі пачынаю рэзаць усё, што патрапляецца пад руку. І гэта лепшае праяўленне артзалежнасці! Даўно ляжаць у мяне розныя паперкі, якія проста падаліся мне цікавымі. Пачак графічных малюкаў з краявідамі Мядзельшчыны. Адзін з якіх сёння стаў птушкай у галінках. Гляньце бліжэй - пабачыце пейзаж, што прабіваецца праз выцінанку.
“Песня над краявідам”
Выцінанка, папера, нож.
20х30см.
50 руб.
15 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 09:35:03
Вецер. Вецер гоніць перамены. Вецер мяняе наваколле і зносіць кудысці ўдалечыню са звыклага месца рэчы, насенне раслінаў, людзей, мары, будучыню. Рухомае ўсё праз вецер і яго нецярплівасць, няўстойлівасць, вернасць адвечнаму імкненню.
Віхляючы паміх расшчылінаў і маршчынаў зямлі, чапляючыся за паверхню вады, абдымаючыся з змарамі ды аблачынамі свабодны і вольны ён мяняе нас, што імкнуцца да ўстойлівасці ды нерухомасці.
Ды толькі адвечнае слова - дух - нагадвае нам пра сапраўдную прыроду нашай сутнасці. Такую ж рухомую і непрадказальную, як і вецер.

“Дух Халма”
Выцінанка, папера, нажніцы.
60х40см.
Прадаецца.
21 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 23:25:30
Анлайн-клуб “Palunisa” запрашае стварыць святочныя выцінанкавыя ўбранні!

З 24.11 па 22.12 2021 года 5 сустрэч па серадах а 20й гадзіне за 60 руб.

Вам спатрэбяцца нажніцы, папера і клей.
Калі маеце алоўкі, фламастары, фальгу - таксама будзе добра!

Што будзем рабіць:
- па-першае, раскрыю вам сакрэты прыгожых сняжынак
- па-другое, дапамагу зрабіць вашы вокны казачна-святочнымі
- па-трэцяе, займееце выцінаныя паштоўкі і елачныя ўпрыгожанні

Рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSefzp2kyr16b-wdnDJOD7jsN3HGhPEIWNiRsLe6XIqsQauESw/viewform
12 views20:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 08:46:02
“Сіні танец” надыходзячых халадоў. Усё карацейшы дзень і ўсё болей запальваецца дома святла. Свечкі, гірлянды, лямпачкі каля крэсла, каля стала, каля ложку. А за вакном, па за залацістымі агеньчыкамі на белых празрыстых шнурочках - танец халоднага ветру. Маскі сарвала з твараў танцуючых і панесла ў далеч. І яны быгуць за імі. Бягуць і танчаць рагочучы, пужаючы і не заўважаючы вакол сябе нікога і нічога. Акрамя сябе адных.

Выцінанка, папера, нажніцы.
60х50см (прадаецца, кошт па запыту)

Пс: а я шукаю для сябе спецыяліста, які за адсотак ад продажаў гатовы дапамагчы прасоўваць мае выцінанкі за межы кола маіх тутэйшых аднадумцаў і прыхільнікаў. Калі ведаеце такога, скіруйце да мяне. А можа праз ваш рэпост убачыць той, каму гэта цікава.
Шчыра дзякую
14 views05:46
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 23:07:16
Ну вось і “Жанчыны майго Роду”
Я са сваімі дзеткамі - мая маці Геня - бабуля Марыя - прабабуля Ганэта - прапрабабуля Брыгіта. Далей невядома. Карані ідуць далёка ў глыб часоў да самай першабытнай пячорнай прамаці, што сядзела ля вогнішча і кіравалася ў выжыванні сваёй жаноцкай інтуітыўнай прыродай.
Дзякую вам усім, родныя мае жанчыны, што выжылі і падарылі мне жыццё. Што не спыніўся на вас наш жаноцкі род. Кожная з вас жыве ў маіх клетках і будзе жыць далей у нашых нашчадках.
Сёння выразаючы гэтую выцінанку раптам азарыла мяне, што недзе там, тысяч сорак год таму сядзела адзін у адзін падобная да мяне як дзьве кроплі вады. Толькі вочы яе бачылі іншы сусвет. Цела несла іншы цяжар жыця. І мажліва рукі хацелі рабіць нешта светлае і прыгожае, ды мусілі карыстацца хіба камнем толькі ды кавалкам вугля. Яна марыла, а я раблю яе мару зараз. Але без яе не было б аніякага здзяйснення.
І мяне скалатнула. Знізу ўверх прабеглася хваля, як праз нос ваўчыцы паветра.

Выцінанка, папера, нож. 65х50см.
23 views20:07
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 10:48:08
19 views07:48
Адкрыць / каментаваць