Get Mystery Box with random crypto!

Гэта называецца “увайсці ў смак”, калі пачынаю рэзаць усё, што | Palunisa Vycinanka

Гэта называецца “увайсці ў смак”, калі пачынаю рэзаць усё, што патрапляецца пад руку. І гэта лепшае праяўленне артзалежнасці! Даўно ляжаць у мяне розныя паперкі, якія проста падаліся мне цікавымі. Пачак графічных малюкаў з краявідамі Мядзельшчыны. Адзін з якіх сёння стаў птушкай у галінках. Гляньце бліжэй - пабачыце пейзаж, што прабіваецца праз выцінанку.
“Песня над краявідам”
Выцінанка, папера, нож.
20х30см.
50 руб.