Get Mystery Box with random crypto!

Вецер. Вецер гоніць перамены. Вецер мяняе наваколле і зносіць | Palunisa Vycinanka

Вецер. Вецер гоніць перамены. Вецер мяняе наваколле і зносіць кудысці ўдалечыню са звыклага месца рэчы, насенне раслінаў, людзей, мары, будучыню. Рухомае ўсё праз вецер і яго нецярплівасць, няўстойлівасць, вернасць адвечнаму імкненню.
Віхляючы паміх расшчылінаў і маршчынаў зямлі, чапляючыся за паверхню вады, абдымаючыся з змарамі ды аблачынамі свабодны і вольны ён мяняе нас, што імкнуцца да ўстойлівасці ды нерухомасці.
Ды толькі адвечнае слова - дух - нагадвае нам пра сапраўдную прыроду нашай сутнасці. Такую ж рухомую і непрадказальную, як і вецер.

“Дух Халма”
Выцінанка, папера, нажніцы.
60х40см.
Прадаецца.