Get Mystery Box with random crypto!

“Сіні танец” надыходзячых халадоў. Усё карацейшы дзень і ўсё б | Palunisa Vycinanka

“Сіні танец” надыходзячых халадоў. Усё карацейшы дзень і ўсё болей запальваецца дома святла. Свечкі, гірлянды, лямпачкі каля крэсла, каля стала, каля ложку. А за вакном, па за залацістымі агеньчыкамі на белых празрыстых шнурочках - танец халоднага ветру. Маскі сарвала з твараў танцуючых і панесла ў далеч. І яны быгуць за імі. Бягуць і танчаць рагочучы, пужаючы і не заўважаючы вакол сябе нікога і нічога. Акрамя сябе адных.

Выцінанка, папера, нажніцы.
60х50см (прадаецца, кошт па запыту)

Пс: а я шукаю для сябе спецыяліста, які за адсотак ад продажаў гатовы дапамагчы прасоўваць мае выцінанкі за межы кола маіх тутэйшых аднадумцаў і прыхільнікаў. Калі ведаеце такога, скіруйце да мяне. А можа праз ваш рэпост убачыць той, каму гэта цікава.
Шчыра дзякую