Get Mystery Box with random crypto!

Ну вось і “Жанчыны майго Роду” Я са сваімі дзеткамі - мая мац | Palunisa Vycinanka

Ну вось і “Жанчыны майго Роду”
Я са сваімі дзеткамі - мая маці Геня - бабуля Марыя - прабабуля Ганэта - прапрабабуля Брыгіта. Далей невядома. Карані ідуць далёка ў глыб часоў да самай першабытнай пячорнай прамаці, што сядзела ля вогнішча і кіравалася ў выжыванні сваёй жаноцкай інтуітыўнай прыродай.
Дзякую вам усім, родныя мае жанчыны, што выжылі і падарылі мне жыццё. Што не спыніўся на вас наш жаноцкі род. Кожная з вас жыве ў маіх клетках і будзе жыць далей у нашых нашчадках.
Сёння выразаючы гэтую выцінанку раптам азарыла мяне, што недзе там, тысяч сорак год таму сядзела адзін у адзін падобная да мяне як дзьве кроплі вады. Толькі вочы яе бачылі іншы сусвет. Цела несла іншы цяжар жыця. І мажліва рукі хацелі рабіць нешта светлае і прыгожае, ды мусілі карыстацца хіба камнем толькі ды кавалкам вугля. Яна марыла, а я раблю яе мару зараз. Але без яе не было б аніякага здзяйснення.
І мяне скалатнула. Знізу ўверх прабеглася хваля, як праз нос ваўчыцы паветра.

Выцінанка, папера, нож. 65х50см.