Get Mystery Box with random crypto!

Palunisa Vycinanka

Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka P
Лагатып тэлеграм-канала palunisachannel — Palunisa Vycinanka
Адрас канала: @palunisachannel
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 143
Апісанне з канала

Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-06-20 17:30:29
57 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-20 17:29:48
Колер. Тонкі пах, адчувальны праз вочы. Ветрык, што агінае хвалістыя ўздымы зямлі ўтварае лініі каляровай графікі. Дакладнасці кантакту і ўзаемадзеяння з прасторай праз межы ўзору. І колер напаўняе ўнутраную прастору формы. Пляскатай, ці напоўненай прасторай глыбіні. Урадлівай глыбіні. Нельга пакідаць урадлівую прастору, бо зарасце найперш бур’янам. Клопат пра кветку сваю каляровую. Ахова ад бур’яна інвазіўнага.
47 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 08:54:37
33 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 08:54:00 “Купальская Кветка Спакусы.”
Выцінанка, папера, нажніцы. 30х40см.

Момант самага актыўнага ўздзеяння Сонца - сонцаварот. Ёсць жывая дынаміка ў гэтым слове (у адрозненні ад “солнцестояніе”). Рух, імпульс, дзеянне. Як на арэлях замірае дух перад спыненнем іх у крайняй кропцы, так і зараз адчуваецца накат хвалі, якая панясе разганяцца ўніз! Толькі адкрывай грудзі, каб набіраць паветра! Адпускай рукі і дакранайся адно лакцямі да вяровак, каб адчуваць апору і кантакт з рэчаіснасццю! І ляцець, ляцець, ляцець! І вецер у твар! І сонца ў вочы! Да новай гары і наступнай кропкі арэляў сонцавароту!
Паслабіць свае дзеянні, аддацца стыхіям прыроды, адчуць сябе часцінкай космасу, прымагнічанай гэтым жыццём да Зямлі. Ляцець далей маючы крылы творчасці і любові. Піць асалоду існавання і сцвярджаць прагу жыцця! Запаўняць сабой прастору паміж ідэямі і матэрыяльнасццю.

Як вы адчуваеце сябе сёння? Што адгукаецца ў вашых думках і целе? Пішыце. Альбо проста прыязджайце. Разам напаўняцца, заражаць свае жыццясцвярджальныя акумулятары.
#выцінанка #музейвыцінанкі #практыкавыцінанкі #беларусь #познайсебя #купалле #vycinanka #palunisa #paperclips #kupalle #купалье #папарацькветка #медитация #артмедитация #артмедытацыя #арттерапия #арттэрапія
33 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 08:54:00
26 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 08:53:40
Хто яшчэ не вызначыўся з Купаллем?!
100 км ад Мінска у нас на Халмах, дзе мой фальварак, штогод ладзіцца вельмі цікавае Купалле. Пачынаецца ў суботу і да панядзелка.
Уваходны квіток - 20 руб, калі не памыляюся.
На начлег можна ў мяне ў музеі спыніцца на адну ноч + сняданне - 20 руб, на дзьве + сняданкі - 30. Гэта калі ў хаце. Калі ў маім намёце - то ў палову меней. Са сваім намётам - без аплаты можна размясціцца на маёй тэрыторыі.

Праграма святкавання тут:
https://instagram.com/chudesnye.holmy?utm_medium=copy_link

Што зрабіць? Набраць мне сёння і забраніраваць месца +375-333008909
30 views05:53
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 11:29:29
Шаноўныя!
Можа сярод маіх сяброў тутака ёсць электрык, які згодны зрабіць свой унёсак у развіццё першага беларускага музею выцінанкі?
Вельмі трэба часткова зрабіць праводку 3-4 пакоі у кожным па пару разетак, выключальнік і жырандолі
Звяжыцеся са мной +375-333008909
33 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2021-06-12 00:16:01
49 views21:16
Адкрыць / каментаваць
2021-02-06 14:50:23
“Асаблівасці стылізацыі беларускай выцінанкі” анлайн-дыскусія.
Нядзеля 7 лютага 2021г.
а 20.00 па беларускаму часу.

Вольгa Бабурына / Palunisa - народны майстра Беларусі
Цікавыя факты, каштоўныя культурныя звесткі і натхненне.
Ад вас: цікаўнасць, пытанні, на якія мне будзе складана адказаць і падзяка ў памеры 10 беларускіх рублёў.

Рэгістрацыя
https://docs.google.com/forms/d/1rMZZRY_ceDzj9vzGRHMQotR2gauEg5QNF3J62C_xBXM/edit#responses
32 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 12:00:48 Сябры! Пакажыце сваім знаёмым выцінанку - запрасіце іх да майго каналу.
56 views09:00
Адкрыць / каментаваць