Get Mystery Box with random crypto!

“Купальская Кветка Спакусы.” Выцінанка, папера, нажніцы. 30х40 | Palunisa Vycinanka

“Купальская Кветка Спакусы.”
Выцінанка, папера, нажніцы. 30х40см.

Момант самага актыўнага ўздзеяння Сонца - сонцаварот. Ёсць жывая дынаміка ў гэтым слове (у адрозненні ад “солнцестояніе”). Рух, імпульс, дзеянне. Як на арэлях замірае дух перад спыненнем іх у крайняй кропцы, так і зараз адчуваецца накат хвалі, якая панясе разганяцца ўніз! Толькі адкрывай грудзі, каб набіраць паветра! Адпускай рукі і дакранайся адно лакцямі да вяровак, каб адчуваць апору і кантакт з рэчаіснасццю! І ляцець, ляцець, ляцець! І вецер у твар! І сонца ў вочы! Да новай гары і наступнай кропкі арэляў сонцавароту!
Паслабіць свае дзеянні, аддацца стыхіям прыроды, адчуць сябе часцінкай космасу, прымагнічанай гэтым жыццём да Зямлі. Ляцець далей маючы крылы творчасці і любові. Піць асалоду існавання і сцвярджаць прагу жыцця! Запаўняць сабой прастору паміж ідэямі і матэрыяльнасццю.

Як вы адчуваеце сябе сёння? Што адгукаецца ў вашых думках і целе? Пішыце. Альбо проста прыязджайце. Разам напаўняцца, заражаць свае жыццясцвярджальныя акумулятары.
#выцінанка #музейвыцінанкі #практыкавыцінанкі #беларусь #познайсебя #купалле #vycinanka #palunisa #paperclips #kupalle #купалье #папарацькветка #медитация #артмедитация #артмедытацыя #арттерапия #арттэрапія