Get Mystery Box with random crypto!

Звыклыя для гораду ўмовы камфорту тут адсутнічаюць. Напэўна пр | Palunisa Vycinanka

Звыклыя для гораду ўмовы камфорту тут адсутнічаюць. Напэўна праз гэта ўзнікае першае пачуццё існавання ў іншай рэчаіснасці. Рэчы і я разам з імі існуём тут у іншым вымярэнні. І ў гэтым вымярэнні існуюць таксама іншыя камфорты. Зусім не такія, што сярод бетонных чалавека-ячэяк і шчыльна запакаваных у іх целаў з інтэлектам.
Тут прачынаецца тонкае цела душы. Абуджаецца і адкрывае свае вочы. Набірае ў грудзі духмянага паветру зёлак, ветру, дажджу, заходу сонца за пагоркі, ацценяў неба перад самым світаннем і стракатання конікаў на ўсю бязмежнасць, да самай найдалейшай зоркі, што глядзіць у гэты час з небеснага шатру і слухае зямное жыццё гэтай кропкі на шарыку нашай планеты, асабістага цэнтру сусвету.
Пабыць сам насам са сваім анёлам, пасядзець на каленях у Бога, адчуць падзяку за сваё існаванне і мажлівасць зрабіць гэты свет прыгажэйшым. Мой лёс - рабіць гэта праз выцінанку і прычашчэнне да яе.

#PaperPlener на #FalvarakPalunisa і тонкія па адчуванні атмасферы месца і часу фотаздымкі Pavieł Hančar