Get Mystery Box with random crypto!

Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Пла | Palunisa Vycinanka

Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Планета змянілася дзякуючы тым кропелькам і стала жывой. Веру, што трапятлівыя кроплі святла, што ўскалыхнуліся і абудзіліся ў душах кожнага з нас - удзельнікаў #PaperPlener - памножацца і напоўняць нашу Беларусь светам ажыўшых у нашай генетычнай памяці продкаў. Няма ніводнана выпадковага чалавечка ў нашым жыцці. Ніводнай выпадковай сустрэчы. І калі злучаюцца промні лёсаў, загараецца вогнішча будучыні!
Тонка перадаў праз свой фотаграфічны талент наш сусвет на #falvarakpalunisa @pavielhancar

#palunisa #vycinanka #wycinanka #papercut #muzeum #музейвыцінанкі #музей #пленер #plener