Get Mystery Box with random crypto!

Старонкі кнігі жыцця штодзень мінаюць адна за адной. Лёгкія ал | Palunisa Vycinanka

Старонкі кнігі жыцця штодзень мінаюць адна за адной. Лёгкія альбо цяшкія, каляровыя альбо чорна-белыя, насычаныя альбо амаль пустыя. Некаторыя з іх пахнуць мінулым, некаторыя водарам летніх зёлак, некаторыя - успамінамі мясцінаў дзе было хораша.
Дробная выцінаначка - ключык да ўспамінаў, захаваных у куфры спадчыны. Пасаг, атрыманы ад роду, каб пабрацца шлюбам з будучыняй і працягнуць, разгарнуць уперад ручнікі зямнога лёсу. Беларусі ці асабісты? Ці звязаныя яны, ці ідуць паасобку? У які момант часу ствараецца гісторыя і хто яе стварае? Я? Ты? Ці той, хто пасля піша патрэбны некаму (каму?) падручнік?
Старонкі жыцця як старонкі гісторыі. Асабістай і агульнай. Лёс да лёсу. Сцежкі ў адну дарогу зліваюцца, даорогі вядуць на шырокі гасцінец. А ў кішэні - невялічкая, але важная і значная ўласная кніжачка асабістага жыцця з добнай закладачкай-выцінанкай, зробленай аднойчы ў ясны і светлы дзень.

Фота Pavieł Hančar
На фота Natallia Sukhaya
#FalvarakPalunisa #PaperPlener #vycinanka #выцінанка #музейвыцінанкі