Get Mystery Box with random crypto!

Што мне сказаў Байкал? Таямніцай глыбіняў чалавечых адносінаў | Palunisa Vycinanka

Што мне сказаў Байкал?
Таямніцай глыбіняў чалавечых адносінаў атуліў. Мякка, клапатліва раскрыў, дапамог адчуць, як мне важна сінь бясконцасці душаў і іх пранікнення ўзаемнага. Значнасць плыняў глыбокіх, там, пад вопраткай, пад целам, пад досведам жыццёвым. Там, дзе знікае амаль усё зямное і застаюцца толькі кропкі кантакту фізічнага як звяртання, як клікання, каб пазначыць: я тут, я побач. Пах, гук, дотык. Каб нагадаць, што цела патрэбна для нечага. Для місіі? А гаварыць можна без словаў. Гаварыць можна душамі. І ты ведаеш пра гэта, праўда? Быць побач з тым, з кім можна гаварыць душамі. Вось, што сказаў мне Байкал.