Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.10K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2023-06-06 17:16:18 З кожным днём усё больш «экстрэмізму»: у Беларусі зноў папоўнілі «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Калі вы чытаеце ці распаўсюджваеце наступныя матэрыялы – па версіі беларускіх сілавікоў вы «экстрэміст» (на самой справе не):

Telegram-каналы і чаты «Комітет Спротиву /// Resistance Committee», «Free Belarus Center UA», «Беларусь одной строкой»;

Суполкі ў «Аднакласніках» «1 регион. Брест и область», «БЕЛАРУСЬ ПОЛЬША», «Беларусь падзеi», «Беларусь события и аналитика 1 регион»;

Instagram-старонка «prezident.sveta»;

YouTube-канал, суполка ва «Укантакце» і лагатып праекту «Беларуская Турма»;

TikTok-старонкі «жыве Беларусь», «belorussian men», «жыве Беларусь», «жыве Беларусь»;

відэа «Позывной Анджэй – Батальон Кастуся Калиновского»

Таксама экстрэмісцкімі ў квадраце сталі нашыя відэа: Дарэчы, паглядзіце іх!

«Ён збярог хлопцаў, а сябе – не»: баец палка Калiноўскага| «Он уберег ребят, но не себя»

«Одному усатому му#@ку не захотелось оставлять свое кресло»: калиновец Анджей / Воины»
2.9K viewsedited  14:16
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 17:03:24
Беларуска Арына Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну ў 1/4 фіналу Roland Garros. Пасля матчу тая не паціснула Сабаленцы руку

Прадстаўніца Беларусі, якая цяпер займае другі радок у сусветным жаночым тэнісным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах, скончыўшы абодва з лікам 6:4 на сваю карысць.

Пасля заканчэння матчу Эліна Світоліна не стала ціснуць Сабаленцы руку. Што, зрэшты, не стала сюрпрызам – напрыканцы красавіка Світоліна адмовілася таксама ад рукапаціскання з іншай беларускай Аляксандрай Сасновіч пасля прайгранага матчу на турніры ў Мадрыдзе.
3.0K views14:03
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 16:34:22
Для былога рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева абвінавачванне просіць 25 гадоў зняволення (завочна)

Пракоп'еў, нагадаем, з'яўляецца фігурантам «справы Гайдукевіча» (справа аб падпале дома Алега Гайдукевіча два гады таму).

Працэс вядзе суддзя Сяргей Хрыпач, а ў якасці пракурора выступае Максім Чупрыс. Усяго ў справе 18 абвінавачаных, з якіх 15 утрымліваюцца пад вартаю. Сярод іх ёсць былыя сілавікі.

Вадзім Пракоп'еў знаходзіцца за межамі Беларусі, таму яго хочуць пакараць завочна.
3.3K views13:34
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 16:13:04 Навіны за 5 хвілін

Падрыў Кахоўскай ГЭС;

Беларусь можа стаць чальцом Рады бяспекі ААН;

Прапагандыста «палітолага» Гігіна прызначылі кіраваць Нацыянальнай бібліятэкай;

Яне Пінчук прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі;

«У яе здараюцца прыступы, тады страчвае прытомнасць». Бацька палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной распавёў пра стан здароўя дачкі;

Начныя абстрэлы Украіны расейцамі;

Галасы беларускіх палітвязняў прагучаць падчас найбуйнейшага форуму ў справе правоў чалавека ў Нарвегіі;

1000 долараў за рэмікс на «Купалінку». Гурт ŠUMA прэзентаваў сваю версію легендарнага народнага хіта і абвесціў конкурс рэміксаў.

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» ПА СПАСЫЛЦЫ.
3.4K views13:13
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 16:00:06
Колькасць ахвяраў «палёнага» сідру ў Расеі расце, вядома ўжо пра 28 памерлых

Калі ўчора паведамлялася пра смерці толькі ва Ульянаўскай вобласці, то цяпер вядома таксама пра ахвяраў напою пад назваю «Мистер Сидр» у Ніжагародскай вобласці (двое), Самарскай вобласці (сямёра) і Удмуртыі (адзін загінулы). Ва Ульянаўскай вобласці памерлых было 18, так што агульная лічба смерцяў ад няякаснага алкагольнага напою дасягнула 28.

Паводле вынікаў лабараторных даследаванняў, гаворка ва ўсіх выпадках ідзе пра атручванне людзей метанолам, працэнт якога ў «Мистере Сидре» перавышаў бяспечныя для чалавечага арганізму паказчыкі.
3.5K viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 15:45:00
Паглядзіце, як украінцы ратуюцца ад паводкі самі і ратуюць сваіх гадаванцаў

Ці чакае Украіну экалагічная катастрофа?

Хто пацярпіць ад знішчэння Кахоўскай ГЭС?

Якія могуць быць эканамічныя і экалагічныя наступствы?

Каротка і па справе – чытайце ў нашым матэрыяле.

Праз VPN Без VPN
3.5K views12:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 15:32:40
Сірыец нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу, а потым захрас у балоце. Яго давялося ратаваць памежнікам

Сітуацыя здарылася ўчора непадалёк ад Белавежы. Памежнікі з мясцовага паста атрымалі паведамленне ад дзяжурнага паліцыі з Гайнаўкі, што недзе ў раёне службовай адказнасці патруля знаходзіцца замежнік, якому патрэбная дапамога.

Калі яго выявілі праз некалькі гадзін у багне і дасталі з яе, высветлілася, што гэта грамадзянін Сірыі, які нелегальна перайшоў мяжу, а потым спецыяльна «ўзяў курс» на забалочаную мясцовасць, каб пазбегнуць «сустрэчы» з памежнымі патрулямі. Аднак план не спрацаваў да канца і сірыец захрас у балоце. Яго адвезлі да шпіталю ў Гайнаўцы. На гэты момант жыццю і здароўю мужчыны нічога не пагражае.
3.7K views12:32
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 15:01:10
Затрыманы праваабаронца Алег Мацкевіч

Яго затрымалі ў Барысаве наўпрост на працоўным месцы яшчэ 3 чэрвеня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Пра прычыны нічога не вядома. Сам Алег Мацкевіч цяпер знаходзіцца ў ІЧУ.

Раней праваабаронцу ўжо затрымлівалі ў 2022 годзе, тады ж у яго праводзіўся вобшук.
4.0K viewsedited  12:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 14:36:39
У Менску агучылі выракі топ-менеджарам ААТ «Газпром-трансгаз Беларусь», якіх злавілі на карупцыі

намеснік гендырэктара па вытворчасці Андрэй Шабан і загадчык вытворчага аддзелу аўтаматызацыі Ігар Гедрановіч атрымалі па 7,5 года узмоцненага рэжыму, штраф 185 тысяч BYN і забароны займаць пэўныя пасады цягам пяці гадоў

загадчык аддзелу канкурэнтных закупак філіялу «Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі» Вадзім Дзямешка атрымаў 3 гады ўзмоцненага рэжыму, штраф 111 тысяч BYN і забарону займаць пэўныя пасады цягам пяці гадоў

прадстаўніку аднаго з суб'ектаў гаспадарання Цімуру Клюеву прысудзілі 2,5 года «хіміі» і штраф 111 тысяч BYN за дачу хабару ў асабліва буйным памеры з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў

У дачыненні да ўсіх пералічаных прымянілі амністыю ў сувязі з «Днём народнага адзінства», дзякуючы чаму часткова – на 1 год – яны будуць вызваленыя ад асноўнага пакарання.

Згодна з матэрыяламі следства, у перыяд з 2019 па 2022 год топ-менеджары «Газпром-трансгаз Беларусь» сумарна атрымалі хабароў на 208 тысяч BYN. Хабары яны бралі ўзамен на садзейнічанне пры правядзенні конкурсных працэдур, заключэнні дамоваў і мантажы абсталявання.
4.2K views11:36
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 14:13:00
Фрэндлі фаер: Мінінфарм заблакаваў сайт праўладнай газеты

Сайт газеты «Вячэрні Брэст» недаступны. Выданне «Медыязона» патэлефанавала ў рэкламны аддзел «Вячэрняга Брэста» пад выглядам занепакоенага жыхара. Па тэлефоне журналісту паведамілі, што сайт часова недаступны і будзе працаваць пазней. На пытанне чаму сайт недаступны, супрацоўнік аддзелу адказаў, што «яго адключыла Міністэрства інфармацыі».

Адзін з заснавальнікаў выдання – Берасцейскі гарадскі савет дэпутатаў.
4.4K views11:13
Адкрыць / каментаваць