Get Mystery Box with random crypto!

Для былога рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева абвінавачванне просі | Белсат

Для былога рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева абвінавачванне просіць 25 гадоў зняволення (завочна)

Пракоп'еў, нагадаем, з'яўляецца фігурантам «справы Гайдукевіча» (справа аб падпале дома Алега Гайдукевіча два гады таму).

Працэс вядзе суддзя Сяргей Хрыпач, а ў якасці пракурора выступае Максім Чупрыс. Усяго ў справе 18 абвінавачаных, з якіх 15 утрымліваюцца пад вартаю. Сярод іх ёсць былыя сілавікі.

Вадзім Пракоп'еў знаходзіцца за межамі Беларусі, таму яго хочуць пакараць завочна.