Get Mystery Box with random crypto!

Беларуска Арына Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну ў | Белсат

Беларуска Арына Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну ў 1/4 фіналу Roland Garros. Пасля матчу тая не паціснула Сабаленцы руку

Прадстаўніца Беларусі, якая цяпер займае другі радок у сусветным жаночым тэнісным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах, скончыўшы абодва з лікам 6:4 на сваю карысць.

Пасля заканчэння матчу Эліна Світоліна не стала ціснуць Сабаленцы руку. Што, зрэшты, не стала сюрпрызам – напрыканцы красавіка Світоліна адмовілася таксама ад рукапаціскання з іншай беларускай Аляксандрай Сасновіч пасля прайгранага матчу на турніры ў Мадрыдзе.