Get Mystery Box with random crypto!

Сірыец нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу, а потым за | Белсат

Сірыец нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу, а потым захрас у балоце. Яго давялося ратаваць памежнікам

Сітуацыя здарылася ўчора непадалёк ад Белавежы. Памежнікі з мясцовага паста атрымалі паведамленне ад дзяжурнага паліцыі з Гайнаўкі, што недзе ў раёне службовай адказнасці патруля знаходзіцца замежнік, якому патрэбная дапамога.

Калі яго выявілі праз некалькі гадзін у багне і дасталі з яе, высветлілася, што гэта грамадзянін Сірыі, які нелегальна перайшоў мяжу, а потым спецыяльна «ўзяў курс» на забалочаную мясцовасць, каб пазбегнуць «сустрэчы» з памежнымі патрулямі. Аднак план не спрацаваў да канца і сірыец захрас у балоце. Яго адвезлі да шпіталю ў Гайнаўцы. На гэты момант жыццю і здароўю мужчыны нічога не пагражае.