Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 89

2021-11-22 17:56:44 28.11 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на каціны майстар-клас!

"…Герой нашей историйки – немец Вильгельм Данилович Гинденбург, живёт в центре города, на Юрьевской, а ездит отсюда на извозчике во все концы — к полякам, к татарам, к евреям... Потому что он акушер, будущий основатель и президент Общества минских врачей. И нет ему отдыха ни днём, ни ночью, ни даже по праздникам. Как нет отдыха и его спутнику – большому рыжему коту. Не торопясь, но и не отставая, с достоинством бежит он рядом с повозкой. Зовут кота Бургомистром, и его знает весь город. Впрочем, кот ориентируется в городе не хуже извозчиков и может служить доктору провожатым. В общем, Гинденбург с Бургомистром – настоящие минчане…" (Міхаіл Валодзін, "Мінскія гісторыйкі")

Мы патрапім у самае сэрца містычнага Траецкага прадмесьця, дзе вас чакае эксклюзіў – аўтарскі майстар-клас ад знакамітай мастачкі Вольгі Угрыновіч, на якім вы сваімі рукамі з дапамогай і падказкамі Вольгі і яе вучаніц зможаце стварыць уласны парцалянавы сувенір – знакамітага ката Бургамістра!

Кошт – 50 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 28.11! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.
176 views14:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 17:55:25
28.11 (нядзеля) вас чакае "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!

Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра Ракаўскае прадмесьце і яго найцікавыя ваколіцы і жыхароў.

На сёньняшнім месцы Менск апынуўся цікавым чынам – пераездам, і вы даведаецеся яго прычыны, а пасьля пачуеце аповед пра таямнічы горад Няміза, гісторыю першай менскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошчу 8 сакавіка і шэдэўральную гісторыю яе неперайменаваньня. Таксама пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога менскага храму, а далей пройдземся па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым менскім кінатэатрам, габрэйскім ЗАГСам, хлебзаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старой менская вуліцай без старых дамоў.

Маршрут: пл. 8 сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадмесьце

Адлегласьць: 1541 крок

Сустракаемся ў 14.00 каля стэлы-помніку першай менскай царкве, што стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр-т Пераможцаў, 2.
156 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 17:53:39
27.11 (субота) вас чакае вандроўка "АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь гістарычным цэнтрам Менску – пляцам Высокі Рынак.

Мы зьдзейсьнім праменад па старажытнай вуліцы Францішканскай і пагутарым пра конку і гатэль "Эўропа", сходзім у госьці да губернатара, пабачым будынак першага менскага музея і завітаем да ратушы. Нас чакаюць Карл ХІІ і маршал Даву, пляц Напалеона і французкі продак Пятра Машэрава, помнік Аляксандру ІІ, Стэндаль і нават Конан Дойл! А яшчэ першы менскі тэатар, самы стары будынак у горадзе і вуліца Дамініканская зь яе успамінам пра велічны касьцёл Тамаша Аквінскага…

Маршрут: ГУМ – вул. Леніна – пл. Свабоды – ратуша – вул. Энгельса

Адлегласьць: 1670 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ГУМу з боку вул. Леніна.
166 views14:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 00:22:31
224 views21:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 00:22:28 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

27.11 (субота)
14.00 – АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (сустракаемся ля ГУМу з боку вул. Леніна)
28.11 (нядзеля)
14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ (сустракаемся каля стэлы-помніку першай менскай царкве, што стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр-т Пераможцаў, 2)
16.00 – майстар-клас у Мастацкім доме Угрыновіч

04.12 (субота)
14.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД (сустракаемся ля ўваходу ў краму "Мегатоп", вул. Кірава, 1)
05.12 (нядзеля)
14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (сустракаемся ля помніку Пушкіну)

11.12 (субота)
14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)
12.12 (нядзеля)
14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (сустракаемся каля ўваходу ў ратушу)

18.12 (субота)
14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19)
19.12 (нядзеля)
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)
16.00 – майстар-клас у Мастацкім доме Угрыновіч

25.12 (субота)
14.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2)
26.12 (нядзеля)
14.00 – СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

P.S. Запісвацца на вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – напрыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць прыватна для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі на беларускай ці рускай мове па Менску – 150 руб., па Беларусі – кошт дамоўны. Магчымая колькасьць удзельнікаў – ад 1 да 50 чалавек. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber, WhatsApp).
227 views21:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 22:40:08
Нас ня змыла і ня здула - мы цудоўна вандравалі

Дзякуй усім, хто завітаў - і да суботы!

За фота дзякуй @natalijakuhtik

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
237 views19:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 11:23:10
Вандроўку стаўлю і спадзяюся што дажджы нас сёньня такі мінуць. Калі будзе ўжо зусім ліць - напішу пра адмену, але ў мяне сёньня настрой вандроўны, то ўсіх чакаю)

СЁНЬНЯ, 21.11 (нядзеля), вас чакае (мокрае) "ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з таямніцамі і цікавосткамі старажытнага й сучаснага Менску.

Вас чакаюць Паўночны завулак і старажытны кіркут, месца бітвы на рацэ Нямізе і ўспамін пра Казанскую царкву. Мы пройдзем Каралеўскім шляхам, зірнем на былую Захар'еўскую, паспрабуем разгадаць таямніцы Дому ўраду і помніка Леніну, а яшчэ вы пачуеце найцікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна – менчука і выкладчыка БДУ!

Маршрут: Музычны тэатар – Паўночны зав. – вул. Калектарная – вул. Мясьнікова – пл. Незалежнасьці

Адлегласьць: 4073 крокі

Сустракаемся ў 14.00 ля галоўнага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44.
276 views08:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 17:50:36
21.11 (нядзеля) вас чакае "ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з таямніцамі і цікавосткамі старажытнага й сучаснага Менску.

Вас чакаюць Паўночны завулак і старажытныя габрэйскія могілкі зь іх гісторыямі, традыцыямі, легендамі й трагічным лёсам. Пасьля мы пабываем на месцы бітвы на рацэ Нямізе, пабачым дом, у якім адбыўся першы афіцыйны зьезд палітычнай партыі ў Расійскай імперыі, а таксама пазнаёмімся з Маняй Вільбушэвіч. Мы пабачым пляц, на якім стаяла найпрыгожая Казанская царква, зірнем на пачатак былой Захар'еўскай, а на прыканцы нашай вандроўкі паспрабуем разгадаць таямніцы Дому ўраду і помніка Леніну, а таксама вы пачуеце найцікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна – менчука і выкладчыка БДУ!

Маршрут: Музычны тэатар – Паўночны зав. – Калектарная – Мясьнікова – пл. Незалежнасьці

Адлегласьць: 4073 крокі

Сустракаемся ў 14.00 ля галоўнага ўваходу ў Музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44.
34 views14:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 16:08:23
Цудоўна павандравалі сёньня

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
96 views13:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 10:03:02
СЁНЬНЯ, 20.11 (субота), вас чакаюць "ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ"!

Вы любіце легенды, паданьні, таямніцы? Тады гэтая экскурсія для вас!

Мы пачнем яе з таямнічай Залатой Горкі зь яе скарбамі, касьцёлам Сьв. Роха і глушылкай. Далей вы даведаецеся, якое дачыненне мае Міхаіл Ламаносаў да помніку Перамогі, як менскі метрапалітэн адпакутваў за беларускі нацыяналізм, як Лі Харві Освальд апынуўся ў Менску і што тут рабіў. А яшчэ – гісторыі пра каварную ратонду, небясьпечную літару "Ш" і адрэзаны кавалак Опернага тэатру, а на прыканцы нас будзе чакаць Траецкае прадмесьце, легенды пра менскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра, а таксама помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку.

Маршрут: Залатая Горка – пл. Перамогі – музей РСДРП – Оперны тэатар – Траецкае прадмесьце

Адлегласьць: 3359 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ўваходу ў Палац мастацтва, вул. Казлова, 3.

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
103 views07:03
Адкрыць / каментаваць