Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 82

2021-12-13 14:01:54
19.12 (нядзеля) вас чакае вандроўка "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК"!

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах.

Мы пагутарым пра менчука Максіма Багдановіча і Трэці Дом Саветаў, пройдзем каля былой Духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае раўнадушным! А на прыканцы нас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя"

Адлегласьць: 2050 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Максіму Багдановічу.
189 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 13:54:15
18.12 (субота) вас чакае вандроўка "ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ"!

Гэтым разам зігзагамі паблукаем па старажытным Менску.

Вас чакае старажытная вуліца Феліцыянаўская і самые вясёлае у горадзе перакрыжаваньне, а таксама смакі і пахі "Канстантынопальскай" кандытарскай Ахмеда Офлі і вінны склад братоў Хаецкіных. Старажытная Няміга ўразіць вас сваёй легендарнай ракой, а таксама габрэйскім кварталам і Халоднай сінагогай. Мы пабываем ля былых бернардынскіх касьцёлаў зь іх гісторыямі, легендамі і цікавосткамі, паблукаем па Вялікай Бернардынскай і Зыбіцкай вуліцах і апынемся ў Купалаўскім парку, дзе нас будуць чакаць старыя дрэвы, знакаміты фантан і шмат цікавых гісторый.

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – парк імя Янкі Купалы

Адлегласьць: 2943 крокі

Сустракаемся ў 14.00 ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19.
193 views10:54
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 12:25:26
192 views09:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 12:25:21 19.12 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на навагодні майстар-клас па роспісу фарфору!

Сябры, набліжаецца Новы Год! Усе мы пачынаем рыхтаваць падарункі сабе, сваім родным і блізкім, а што можа быць лепей, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі?!

Гэтым разам мы будзем працаваць з ангобамі – гэта каляровая парцалянавая маса, якой вы ўласнымі рукамі будзеце расфарбоўваць вінтажныя фігуркі Дзеда Мароза і Сьнягуркі 1947 года, якія пасьля годна ўпрыгожаць ваш сьвяточны інтэр’ер!

Кошт – 75 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 19.12! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.

P.S. А перад нашым цікавым мерапрыемствам адбудзецца вандроўка па Асмалоўцы, куды вы таксама можаце завітаць! Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Максіму Багдановічу. Экскурсія бясплатная, запрашаюцца ўсе ахвотныя, на прыканцы па жаданьні вы можаце пакінуць чаявыя. Далучайцеся!
209 views09:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 22:41:46 VANDRVM pinned «РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК: 18.12 (субота) 14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19) 19.12 (нядзеля) 14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)…»
19:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 22:41:42
113 views19:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 22:41:39 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

18.12 (субота)
14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19)
19.12 (нядзеля)
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)
16.00 – майстар-клас у Мастацкім доме Угрыновіч

25.12 (субота)
"ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ"
26.12 (нядзеля)
14.00 – СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

01.01 (субота)
14.00 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ (сустракаемся ля Дому афіцэраў каля танку)
02.01 (нядзеля)
14.00 – МЕНСК ГАБРЭЙСКІ (сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў тэатар Горкага, вул. Валадарскага, 5)

07.01 (пятніца)
14.00 – ЛЕПШАЕ ЗЬ МЕНСКАЙ ГІСТОРЫІ (сустракаемся ля помніку Леніну на пл. Незалежнасьці)
08.01 (субота)
"ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ"
09.01 (нядзеля)
14.00 – МЕНСК ТАТАРСКІ (сустракаемся ля фантану каля гатэлю "Юбілейны", пр-т Пераможцаў, 19)

15.01 (субота)
14.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ (сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла)
16.01 (нядзеля)
14.00 – ПРЫГОДЫ МЕНСКІХ ШКАЛЯРОЎ (сустракаемся ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9)

22.01 (субота)
14.00 – ПРАСПЕКТ (сустракаемся на плошчы Перамогі ля рэстарацыі “Бярозка”)
23.01 (нядзеля)
14.00 – ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ (сустракаемся ля фантану ў Аляксандраўскім скверы)

29.01 (субота)
14.00 – МЕНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА (сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла)
30.01 (нядзеля)
14.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ (сустракаемся ля помніку Язэпу Драздовічу)

P.S. Запісвацца на вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – напрыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber, WhatsApp).
119 views19:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 16:46:53
Цудоўна павандравалі сёньня па туманным Менску

Дзякуй усім, хто быў

25.12 і 08.01 паехалі вандраваць па Беларусі

За фота дзякуй @natalijakuhtik

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
199 views13:46
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 10:58:39
СЁНЬНЯ, 12.12 (нядзеля), вас чакаюць "МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ"!

Падчас гэтай вандроўкі вы пачуеце багата цікавых гісторый!

Вы даведаецеся, у чым унікальнасьць менскага гербу і што здарылася, калі шляхціц пасварыўся з ксяндзом; дазнаецеся, як у Менску выпрабоўвалі сілу волі, што такое цэгла-пальчатка, хто такі Палямон і чаму мы ўсе крыху рымляне. Вас чакаюць гістарычнае рэха, менскі порт і таямнічыя масоны, шляхецкая сядзіба Ваньковічаў і зарытыя скарбы, шпацыр па неіснуючай вуліцы і гумар старых газет, а на прыканцы мы ўзгадаем дэманстрацыю, падчас якой Маркс і Энгельс шукалі ўласныя вушы, а таксама разгадаем таямніцы самай старой менскай прыбіральні.

Маршрут: ратуша – дом-музей Ваньковічаў – Аляксандраўскі сквер

Адлегласьць: 1796 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 каля ўваходу ў ратушу.
229 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 17:06:46
175 views14:06
Адкрыць / каментаваць