Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 85

2021-12-06 12:55:18
157 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 12:55:11 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

11.12 (субота)
14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)
12.12 (нядзеля)
14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (сустракаемся каля ўваходу ў ратушу)

18.12 (субота)
14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19)
19.12 (нядзеля)
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)
16.00 – майстар-клас у Мастацкім доме Угрыновіч

25.12 (субота)
"ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ"
26.12 (нядзеля)
14.00 – СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

P.S. Запісвацца на вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – напрыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber, WhatsApp).
180 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 21:10:19
Цудоўна павандравалі сёньня па Старажоўцы!

Запісвайцеся на нашыя выязныя маршруты 25.12 і 08.01 – і да сустрэчы ў суботу на новых вандроўках у мінулае!

За фота дзякуй @natalijakuhtik

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
218 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 12:02:16
233 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 19:49:28
85 views16:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 19:49:12 Сябры, заклікаю вас да актыўнасьці - запісваецеся добра, але крыху марудна:)

Зьмерзнуць ня бойцеся - па ўсім маршруце будзем заходзіць у замкі\палацы\касьцёлы, то шчэ і горача будзе:)

Маршрут вельмі добры - для нас ужо ўсё забронена і паўсюль нас вельмі чакаюць - то паехалі, да травеньскіх вандровак далёка ж:)

Здымкі сёньня з Мураванкі, Ражанкі і Шчучына.

25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
88 views16:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 18:29:45
Амаль тры тыдні працы – і сустракайце

Адрэдагаваны, абноўлены, актуалізаваны, скарочаны і папраўлены ўсе 40 апісаньняў менскіх вандровак

Цяпер можна пачынаць працаваць над прэм’ерамі

#vandrvm
173 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 16:26:05

- мой выступ у Urban hostel у панядзелак. Атрымалася вельмі атмасферна:)
96 views13:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 12:11:01
124 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 12:10:58 19.12 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на навагодні майстар-клас па роспісу фарфору!

Сябры, набліжаецца Новы Год! Усе мы пачынаем рыхтаваць падарункі сабе, сваім родным і блізкім, а што можа быць лепей, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі?!

Гэтым разам мы будзем працаваць з ангобамі – гэта каляровая парцалянавая маса, якой вы ўласнымі рукамі будзеце расфарбоўваць вінтажныя фігуркі Дзеда Мароза і Сьнягуркі 1947 года, якія пасьля годна ўпрыгожаць ваш сьвяточны інтэр’ер!

Кошт – 75 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 19.12! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.

P.S. А перад нашым цікавым мерапрыемствам адбудзецца вандроўка па Асмалоўцы, куды вы таксама можаце завітаць! Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Максіму Багдановічу. Экскурсія бясплатная, запрашаюцца ўсе ахвотныя, на прыканцы па жаданьні вы можаце пакінуць чаявыя. Далучайцеся!
127 views09:10
Адкрыць / каментаваць