Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 86

2021-12-01 16:55:58
199 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 16:55:55 25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У ЛІДЗЕ вас будзе чакаць экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1330), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгожая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Грабоўскіх (XVIII ст.). Далей нас будзе чакаць велічны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1674) ў мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
199 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:52:18
165 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:52:07 Сядзіба роду Грабоўскіх у Дзікушках была пабудавана на мяжы XVIII-XIX стст. і сёньня знаходзіцца ў лядашчым стане. Яшчэ адзін аб'ект са сьпісу "пасьпець пабачыць", бо ўсё яшчэ стаіць яна толькі нейкім цудам.

25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
163 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 16:14:07
165 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 16:14:04 19.12 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на навагодні майстар-клас па роспісу фарфору!

Сябры, набліжаецца Новы Год! Усе мы пачынаем рыхтаваць падарункі сабе, сваім родным і блізкім, а што можа быць лепей, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі?!

Гэтым разам мы будзем працаваць з ангобамі – гэта каляровая парцалянавая маса, якой вы ўласнымі рукамі будзеце расфарбоўваць вінтажныя фігуркі Дзеда Мароза і Сьнягуркі 1947 года, якія пасьля годна ўпрыгожаць ваш сьвяточны інтэр’ер!

Кошт – 75 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 19.12! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.

P.S. А перад нашым цікавым мерапрыемствам адбудзецца вандроўка па Асмалоўцы, куды вы таксама можаце завітаць! Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Максіму Багдановічу. Экскурсія бясплатная, запрашаюцца ўсе ахвотныя, на прыканцы па жаданьні вы можаце пакінуць чаявыя. Далучайцеся!
171 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 13:27:03
05.12 (нядзеля) вас чакае "СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА"!

Падчас гэтай экскурсіі мы апынемся ў найцікавым старажытным прадмесьці.

Вас чакаюць нямецкі бункер, Старосьцінская слабада і нобелеўскія лаўрэаты са Старажоўкі, а таксама дом зь вежачкай і завод Гатоўскага, дзе пякуць знакаміты "Нарачанскі". Мы прыйдзем да царквы Сьв. Марыі Магдалены і пагутарым пра зруйнаваныя старажоўскія могілкі, пабываем каля старажытнай ракі Пярэспы, на беразе якой стаяў легендарны млын Мянеска, пабачым вайсковыя могілкі І сусьветнай вайны, узгадаем фарфоравы завод, а таксама пазнаёмімся з гістарычным архівам Беларусі.

Маршрут: помнік Пушкіну – царква Сьв. Марыі Магдалены – Старавіленскі тракт – вул. Веры Харужай – вул. Крапоткіна

Адлегласьць: 3484 крокі

Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Пушкіну.
187 views10:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 12:36:55
04.12 (субота) вас чакае "СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД"!

Падчас гэтай экскурсіі мы зьдзейсьнім старасьвецкі праменад у менскае мінулае.

Я распавяду вам пра забаўкі гімназістак пані Рэйман і скульптуры без пастаментаў, пра амаль рэалізаваны праект новага галоўнага праспекта, зэканомлены шпіль і сьляды Алімпіяды-80; вы пачуеце аповед пра менскую Афрыку, прыгодніцкі Першы Ўсебеларускі зьезд, а пасьля мы будзем дасьледваць Дом афіцэраў, будаўніцтва якога калісьці абурыла ажно Троцкага ў Мексіцы, і галоўны ўваход у які застаецца найвялікай таямніцай.

Маршрут: Прывакзальная пл. – Міхайлаўскі сквер – вул. Кірава – вул. Карла Маркса – Дом афіцэраў

Адлегласьць: 2588 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ўваходу ў краму "Мегатоп", вул. Кірава, 1.
184 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 10:44:48
Утульны рабочы працэс – ствараем шэдэўры

Сёньня будзе анонс наступнага майстар-класа ў Мастацкім доме Угрыновіч @ugrinovich.olga, што адбудзецца 19.12 – не прапусьціце!

#ugrinovich #vandrvm #менскаямыша
191 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 18:25:32
Глядзіце, якіх прыгажуноў зьляпілі ўчора ўдзельнікі майстар-класу ад @ugrinovich.olga!

Тым часам працягваецца запіс на 19.12, дзе нас чакаюць Дзед Мароз і Сьнягурка, а таксама магія фарбаў

#ugrinovich #art #porcelain #vandrvm
156 views15:25
Адкрыць / каментаваць