Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 84

2021-12-07 19:30:26
146 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 19:30:14 Сябры, заклікаю вас да актыўнасьці - запісваецеся добра, але крыху марудна:)

Зьмерзнуць ня бойцеся - па ўсім маршруце будзем заходзіць у замкі\палацы\касьцёлы, то шчэ і горача будзе:)

Маршрут вельмі добры - для нас ужо ўсё забронена і паўсюль нас вельмі чакаюць - то паехалі, да травеньскіх вандровак далёка ж:)

Здымкі сёньня з казачных Старых Васілішак, дзе нас чакае самы казачны касьцёл Беларусі!

25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
150 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 19:10:30
135 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 19:10:27 19.12 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на навагодні майстар-клас па роспісу фарфору!

Сябры, набліжаецца Новы Год! Усе мы пачынаем рыхтаваць падарункі сабе, сваім родным і блізкім, а што можа быць лепей, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі?!

Гэтым разам мы будзем працаваць з ангобамі – гэта каляровая парцалянавая маса, якой вы ўласнымі рукамі будзеце расфарбоўваць вінтажныя фігуркі Дзеда Мароза і Сьнягуркі 1947 года, якія пасьля годна ўпрыгожаць ваш сьвяточны інтэр’ер!

Кошт – 75 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 19.12! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.

P.S. А перад нашым цікавым мерапрыемствам адбудзецца вандроўка па Асмалоўцы, куды вы таксама можаце завітаць! Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Максіму Багдановічу. Экскурсія бясплатная, запрашаюцца ўсе ахвотныя, на прыканцы па жаданьні вы можаце пакінуць чаявыя. Далучайцеся!
152 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 19:10:40
160 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 19:10:37 25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У ЛІДЗЕ вас будзе чакаць экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1330), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгожая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Грабоўскіх (XVIII ст.). Далей нас будзе чакаць велічны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1674) ў мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
161 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 15:35:18
Хто зрабіў другую прышчэпку – той я

Далучайцеся, сябры

Беларусі патрэбны 100% прышчэпленых грамадзян

#covid_19 #спутникv #sputnikv
194 views12:35
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 13:27:26
12.12 (нядзеля) вас чакаюць "МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ"!

Падчас гэтай вандроўкі вы пачуеце багата цікавых гісторый!

Вы даведаецеся, у чым унікальнасьць менскага гербу і што здарылася, калі шляхціц пасварыўся з ксяндзом; дазнаецеся, як у Менску выпрабоўвалі сілу волі, што такое цэгла-пальчатка, хто такі Палямон і чаму мы ўсе крыху рымляне. Вас чакаюць гістарычнае рэха, менскі порт і таямнічыя масоны, шляхецкая сядзіба Ваньковічаў і зарытыя скарбы, шпацыр па неіснуючай вуліцы і гумар старых газет, а на прыканцы мы ўзгадаем дэманстрацыю, падчас якой Маркс і Энгельс шукалі ўласныя вушы, а таксама разгадаем таямніцы самай старой менскай прыбіральні.

Маршрут: ратуша – дом-музей Ваньковічаў – Аляксандраўскі сквер

Адлегласьць: 1796 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 каля ўваходу ў ратушу.
196 views10:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 13:26:26
11.12 (субота) вас чакаюць "СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ"!

Падчас гэтай экскурсіі мы пагартаем старонкі менскай гісторыі.

Нас будуць чакаць Адам Міцкевіч і Пішчалаўскі замак зь яго таямніцамі, стаматалогія ХІХ стагодзьдзя і дом, у якім была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата БНР. Вы пабачыце арыгінальныя фасады будынкаў былой Захар'еўскай і старажытную вуліцу Падгорную, пабываеце каля Марыінскай жаночай гімназіі, пачуеце верш пра белую козачку Караткевіча, апынецеся на першай ў горадзе стаянцы таксі і пачуеце гісторыю карціны "Маленькі кандытар" Хаіма Суціна.

Маршрут: сквер Адама Міцкевіча – вул. Валадарскага – вул. Карла Маркса – Аляксандраўскі сквер

Адлегласьць: 2360 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Адаму Міцкевічу.
172 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 12:55:38 VANDRVM pinned «РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК: 11.12 (субота) 14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу) 12.12 (нядзеля) 14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (сустракаемся каля ўваходу ў ратушу) 18.12 (субота) 14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ…»
09:55
Адкрыць / каментаваць