Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 88

2021-11-26 22:06:01
27.11 (субота) вас чакае вандроўка "АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь гістарычным цэнтрам Менску – пляцам Высокі Рынак.

Мы зьдзейсьнім праменад па старажытнай вуліцы Францішканскай і пагутарым пра конку і гатэль "Эўропа", сходзім у госьці да губернатара, пабачым будынак першага менскага музея і завітаем да ратушы. Нас чакаюць Карл ХІІ і маршал Даву, пляц Напалеона і французкі продак Пятра Машэрава, помнік Аляксандру ІІ, Стэндаль і нават Конан Дойл! А яшчэ першы менскі тэатар, самы стары будынак у горадзе і вуліца Дамініканская зь яе ўспамінам пра велічны касьцёл Тамаша Аквінскага…

Маршрут: ГУМ – вул. Леніна – пл. Свабоды – ратуша – вул. Энгельса

Адлегласьць: 1670 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ГУМа з боку вул. Леніна.
153 views19:06
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:55:08
237 views15:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:55:05 25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У ЛІДЗЕ вас будзе чакаць экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1330), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгожая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Грабоўскіх (XVIII ст.). Далей нас будзе чакаць велічны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1674) ў мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
237 views15:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:16:01
219 views15:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:15:59 28.11 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на вандроўку і каціны майстар-клас!

Вас чакае "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!

Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра найцікавае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў.

Вас чакае аповед пра "пераезд" Менску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай менскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Таксама пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога менскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым менскім кінатэатрам, габрэйскім ЗАГСам, хлебзаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама найстаражытнай менскай вуліцай без старых дамоў.

Маршрут: пл. 8 сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадмесьце

Адлегласьць: 1541 крок

Сустракаемся ў 14.00 каля стэлы-помніку першай менскай царкве, што стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр-т Пераможцаў, 2.

"…Герой нашей историйки – немец Вильгельм Данилович Гинденбург, живёт в центре города, на Юрьевской, а ездит отсюда на извозчике во все концы — к полякам, к татарам, к евреям... Потому что он акушер, будущий основатель и президент Общества минских врачей. И нет ему отдыха ни днём, ни ночью, ни даже по праздникам. Как нет отдыха и его спутнику – большому рыжему коту. Не торопясь, но и не отставая, с достоинством бежит он рядом с повозкой. Зовут кота Бургомистром, и его знает весь город. Впрочем, кот ориентируется в городе не хуже извозчиков и может служить доктору провожатым" (Міхаіл Валодзін, "Мінскія гісторыйкі")

Мы патрапім у самае сэрца містычнага Траецкага прадмесьця, дзе вас чакае эксклюзіў – аўтарскі майстар-клас ад знакамітай мастачкі Вольгі Угрыновіч, на якім вы сваімі рукамі з дапамогай і падказкамі Вольгі і яе вучаніц зможаце стварыць уласны парцалянавы сувенір – знакамітага ката Бургамістра!

Кошт майстар-класу – 50 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 28.11! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.

УВАГА! На вандроўку завітаць могуць УСЕ АХВОТНЫЯ, яна традыцыйна бясплатная (за чаявыя). Платнай зьяўляецца after-party – удзел у найцікавым майстар-класе ад Вольгі Угрыновіч!
230 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 23:43:50
68 views20:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 23:43:46 28.11 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на каціны майстар-клас!

"…Герой нашей историйки – немец Вильгельм Данилович Гинденбург, живёт в центре города, на Юрьевской, а ездит отсюда на извозчике во все концы — к полякам, к татарам, к евреям... Потому что он акушер, будущий основатель и президент Общества минских врачей. И нет ему отдыха ни днём, ни ночью, ни даже по праздникам. Как нет отдыха и его спутнику – большому рыжему коту. Не торопясь, но и не отставая, с достоинством бежит он рядом с повозкой. Зовут кота Бургомистром, и его знает весь город. Впрочем, кот ориентируется в городе не хуже извозчиков и может служить доктору провожатым. В общем, Гинденбург с Бургомистром – настоящие минчане…" (Міхаіл Валодзін, "Мінскія гісторыйкі")

Мы патрапім у самае сэрца містычнага Траецкага прадмесьця, дзе вас чакае эксклюзіў – аўтарскі майстар-клас ад знакамітай мастачкі Вольгі Угрыновіч, на якім вы сваімі рукамі з дапамогай і падказкамі Вольгі і яе вучаніц зможаце стварыць уласны парцалянавы сувенір – знакамітага ката Бургамістра!

Кошт – 50 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 28.11! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.
73 views20:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 21:04:03
Сябры, увага

Тры тыдні сядзеў, думаў і планаваў двухдзённыя выязныя маршруты на сьнежань і студзень і... на жаль не атрымаецца гэтым разам

Непрагназуемае надвор’е, неспакой ля межаў Гародні і Берасьця, а самае галоўнае – covid-19, які планы турыстаў часам зьмяняе кардынальна, не дазваляюць нам камфортна планаваць шматдзённыя калядныя вакацыі ў гэтым року, АЛЕ

У суботы 25/12 і 08/01 мы такі зробім выезды, але аднадзённыя

Мы двойчы наведаем легендарную Шчучыншчыну (Шчучын, Жалудок, Ражанка, Ліда, Старыя Васілішкі...)!

Поўны анонс зьявіцца цягам пары дзён, то вызваляйце вашыя даты і далучайцеся да нашых калядных выпраў

#vandrvm
188 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 12:58:51
З першым сьнегам вас, сябры!

Распачынаем сезон зімніх вандровак!

#vandrvm #winter #snow #letitsnow #miensk #freewalkingtours
233 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 17:56:46
173 views14:56
Адкрыць / каментаваць