Get Mystery Box with random crypto!

RADNIANKOU

Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU R
Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU
Адрас канала: @radniankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 434
Апісанне з канала

Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-02-20 18:11:03
Фёдар Лук’янаў з’яўляецца адным з найлепшых суразмоўцаў, каб зразумець як сённяшнія расійскія ўлады бачаць сваю знешнюю палітыку ў рэгіёне.

Пікантнасці дадае, што гутарка будзе праходзіць пасля панядзелкавых перамоваў Лукашэнкі з Пуціным. Паспрабуем разабрацца, чаго чакаць беларусам, дзе агульны інтарэс нашых дзяржаваў і як выбудаваць неабходны дыялог.

Размаўляем з Фёдарам у чацвер, 25 лютага, а 19:00 па мінскім часе. Рэгістрацыя: http://bit.ly/reshape2021-3

А поўны расклад Reshape 2021 глядзіце на www.reshape.by
1.4K views15:11
Адкрыць / каментаваць
2021-02-09 20:16:32 Беларусы начали массовый брейншторм по плану победы на 2021. У всех нас в памяти яркие кадры Минских маршей, но в чем принципиальные различия столицы и регионов?

Массовые протесты были не везде и были не долго. Есть исключения как Гродно, но в целом массовые акции в регионах не продлились долго. Люди не получили опыта живого взаимодействия, не видели они и настолько массовых репрессий как в Минске. Для них протест скорее был информационным фоном из телеграм-каналов.

Регионы остаются оппозиционными, но основные проблемы у них другие. Люди в регионах хотят перемен, не потому что к ним приезжает ДФР или избивают друзей. Именно в регионах бросается в глаза упадок экономики, плохое управление, массовая эмиграция.

Проблема лидеров в регионах наиболее острая. Летом женская троица успела доехать только до самых крупных городов. С отъездом и посадкой лидеров протеста для регионов оппозиция исчезла так и не успев появиться.

Если мы хотим выйти за пределы Минска, умение расширять повестку, создавать новых лидеров и генерировать новые механики участия будет определяющим.
2.2K views17:16
Адкрыць / каментаваць
2020-12-07 13:55:42 Правялі разам з Народным Апытаннем даследаванне, як дзеянні ЕС ці Расіі паўплываюць на пратэстную аўдыторыю. Вось некалькі інсайтаў:

1. Cанкцыі з боку Еўрапейскага саюзу натхняюць пратэст. Ва ўзмацненне пратэсту пры ўвядзенні санкцый да беларускіх уладаў і буйных дзяржаўных прадпрыемстваў верыць 59% апытаных.

Для пратэсту гэта праява міжнароднай падтрымкі, адабрэнне мэтаў і каштоўнасцяў пратэсту, гэта працуе на ўзмацненне салідарнасці і еднасці.

2. Расія ўспрымаецца як галоўны знешні гулец, ад яе эканамічнай падтрымкі шмат у чым залежыць лёс Лукашэнкі. 77% лічаць, што РФ можа моцна ўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Яшчэ 16% лічаць, што ў РФ ёсць поўны кантроль над сітуацыяй.

67% апытаных упэўнены, што Лукашэнка захавае ўладу (хоць пратэсты і захаваюцца), калі атрымае крэдытаў на яшчэ некалькі мільярдаў ад Расіі.

3. Пратэст не збіраецца здзімацца. Ва ўсіх сцэнарах менш 3% верыць, што пратэст спыніцца, а Лукашэнка захавае ўладу (нават калі РФ вырашыць падтрымаць рэжым сілавым шляхам). У новых акцыях гатовы ўдзельнічаць каля 75% пратэстнай аўдыторыі.

4. Хто падтрымае пратэст — той і атрымае народную любоў. З зацягваннем крызісу ўсё больш будзе расці роля знешніх актараў, чаканні ад іх. Ужо зараз пратэст лічыць, што Расія не будзе ратаваць Лукашэнка: 79% не вераць у магчымасць сілавой падтрымкі, 66% не вераць у эканамічную падтрымку рэжыму. Дапамога мірнаму пратэсту будзе з’яўляцца ключом для будучых добрых адносін з беларусамі.


Яшчэ больш графікаў і высноваў шукайце ў разборы для TUT.by — https://news.tut.by/economics/710428.html
2.6K viewsedited  10:55
Адкрыць / каментаваць
2020-11-23 19:17:42
Беларусы змагаюцца не проста супраць Лукашэнкі, яны змагаюцца за мару пра новую Беларусь

Улады ўжо даўно перасталі нешта абяцаць беларусам. Няма ні дзяржаўнай ідэалогіі, ні бачання будучыні. Яны на гэта не здольны, ім гэта не цікава.

У выніку беларусы самі стварылі мару пра новую краіну — Новую Беларусь. Мы будуем грамадства будучага фармату, дзе поўная лічбавізацыя будзе спалучацца з моцнай офлайн-актыўнасцю. Новы мэр Мінску будзе дамаўляцца з дваравымі чатамі, а ўлады — з “Белымі халатамі”. Платформа “Голас” таксама нікуды не знікне — зменяцца толькі пытанні, якія праз яе будуць вырашацца.

Пра гэта не заўсёды атрымліваецца думаць цяпер, пры такім гвалце. Але ўсё ж варта памятаць: мы будуем адну з самых яскравых і перадавых нацый Еўропы.

Апроч Новай Беларусі паразмаўлялі з Рыгорам і Іванам яшчэ пра дэградацыю эліт сённяшніх і рэйтынгі будучых кандыдатаў, а таксама новы паспяховы фармат пратэсту. Enjoy!

https://newbelarus.vision/podcast/ideaby-s09e03
2.9K viewsedited  16:17
Адкрыць / каментаваць
2020-11-09 17:58:50
Наш падкаст вяртаецца! Цяпер выходзім у эфір па панядзелках, з Варшавы, будзе больш бэксстэйджу і інсайдараў.

https://newbelarus.vision/podcast/ideaby-s09e01/
2.0K views14:58
Адкрыць / каментаваць
2020-09-21 09:45:08
Шырокія праспекты ў атачэнні зялёных зон ды вялікіх тратуараў, зразумелы цэнтр і кропкі збору ў кампактных жылых раёнах.

Мы пра гэта не думалі, але Мінск быў створаны для шматсоттысячных пратэстаў.
2.8K views06:45
Адкрыць / каментаваць
2020-09-03 18:44:49 Мы звяртаемся да дзесяці буйных беларускіх кампаній з прапановай адмовіцца ад рэкламы ў дзяржаўных СМІ.

Падтрымайце нас і падпішыце петыцыю: https://bit.ly/cni-petition
3.7K views15:44
Адкрыць / каментаваць
2020-08-18 14:05:34 Сусветнавядомыя эканамісты, у тым ліку Лешак Бальцаровіч, выпусцілі зварот аб тым, што будзе з эканомікай Беларусі, калі Лукашэнка далей будзе ігнараваць закон: https://newbelarus.vision/case-zvarot/
2.6K views11:05
Адкрыць / каментаваць
2020-08-12 12:04:03
Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэта Джорджа Вашынгтона Стас Гарэлік

Пра ягонае затрыманне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Карнейчука, а 2 ночы спецслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і звезлі мужчыну. Ён паспеў патэлефанаваць бацьку і сказаць, што яму інкрымінуюць КК 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх”.

У Мінску разам з Гарэлікам была ягоная жонка-амерыканка Марыса, яна не затрыманая. Дзе цяпер Гарэлік – ніхто не ведае.
Стас Гарэлік – дактарант універсітэта Джорджа Вашынгтона. Ягоныя навуковыя інтарэсы – сучасныя аўтарытарныя рэжымы. Апошнім часам ён шмат пісаў пра беларускія выбары.

Магчыма, гэта неяк звязана з справай палітэхнолага Віталя Шклярава, які быў затрыманы яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі. 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сярод затрыманых ёсць “уладальнікі амерыканскіх пашпартоў, жанатыя на амерыканках, якія працуюць на Дзярждэп”.
1.7K views09:04
Адкрыць / каментаваць
2020-07-08 21:15:28 Да дня галасавання яшчэ месяц, але ўжо на этапе праверкі подпісаў бачны адрозненні ў падыходах да падліку. Для мясцовых уладаў гэта магчымасць выслужыцца, паказаць лаяльнасць цэнтральным уладам.

Тут рэкардсменам ідзе Бабруйск, у якім за Лукашэнку сабралі больш за 61 тысячу подпісаў — гэта амаль кожны трэці гараджанін — і Магілёў, у якім за Лукушэнку сабралі амаль 97 тысяч пры насельніцтве ў 357 тысяч.

Але найбольш здзіўляе Брэст. Тут зарэгістравалі амаль усе пададзеныя подпісы за Бабарыку — каля 13 тысяч, гэта ў тры-чатыры разы больш за іншыя абласнікі. За Лукашэнку ў горадзе сабралі толькі 17 500 подпісаў - гэта менш чым у Наваполацку!

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах адрозненняў паміж абласнымі гарадамі не было. Лукашэнка набіраў па 75-85%, у сталіцы каля 65%. Або кейс Брэста — гэта памылка, якая будзе выпраўлена 9 жніўня, або мы назіраем за цікавым эксперыментам уладаў.

Улічваючы, што ў гэтым горадзе плануюць правесці першы мясцовы рэферэндум, назіраць за вольным і сумленным горадам на Бугам трэба больш пільна.
3.3K views18:15
Адкрыць / каментаваць