Get Mystery Box with random crypto!

RADNIANKOU

Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU R
Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU
Адрас канала: @radniankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 434
Апісанне з канала

Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2021-11-16 15:07:25 Мігранты – новая норма для Мінску і Гродна. Апошнія дадзеныя Народнага апытання паказваюць, што 78% мінчан і 64% жыхароў Гродненскай вобласці бачылі мігрантаў хаця бы адзін раз цягам апошняга месяца. Часта сустракаюць мігрантаў меншая, але ўсё роўная заўважная колькасць апытаных.

Ці сустракалі вы мігрантаў з краін Усходу цягам апошняга месяца?

Адказ “Так, пастаянна” абралі:

Мінск – 39%

Гродненская вобласць – 17%
Брэсцкая вобласць – 12%
Мінская вобласць – 11%

Гомельская вобласць – 5%
Магілёўская вобласць – 5%
Віцебская вобласць – 1%

Мігранты сталі заўважны не толькі на мяжы, але і на вуліцах беларускіх гарадоў. Крызіс цягнецца ўжо некалькі месяцаў і не гледзячы на апошнія званкі лідараў ЕС, можна чакаць, што не вырашыцца хутка. Гэта можа прывесці да росту напружанасці ў грамадстве, канфліктаў з мігрантамі. Пры гэтым пакутаваць будуць у роўнай ступені ўсе, як прыхільнікі пратэсту, так і “бастыён Лукашэнкі”.
263 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 16:36:22 Данэйка і Крук выпусцілі аналітычны дакумент «Якія рэформы патрэбныя Беларусі». Што пра яго думаюць эксперты ЦНІ?

На сайце «Банку ідэй» выйшла публікацыя выканаўчага дырэктара і старшага даследчыка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC – Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука адпаведна. Сваймі першымі рэакцыямі пасля прачытання дзеляцца Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў і Генадзь Коршунаў. 

@astapenia: «Пакуль што гэта найважнейшы тэкст пра рэформы ў Беларусі, у якім апісваецца, чаму ранейшыя шаблоны трансфармацыі не пасуюць Беларусі і як у прынцыпе мог бы выглядаць дызайн беларускіх рэформаў».

@radniankou: «Reforms owned by people – трэці падыход, які прапанавалі Зміцер Крук і Павал Данэйка. Гэта рэформы «знізу», з фокусам на дабрабыт і сацыяльныя пытанні, без адзінай генеральнай лініі, але скаардынаваныя па сферах».

@belaruspolls: «...Слушнасць канцэпцыі дэцэнтралізацыі, размеркавання рэформаў, якія мусяць быць аб’яднаныя агульнай каштоўнасна-метадалагічнай рамкай. Падаецца, гэта ці не самы аптымальны падыход для грамадства, якое выбудоўвае новы, гарызантальны тып функцыянавання сацыяльнага як такога».

Чытайце каментарыі экспертаў цалкам
Азнаёміцца з дакументам Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука пра рэформы можна па спасылцы.
199 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 12:54:12 Пагутарыў з Ганнай Соўсь з Радыё Свабода. Галоўныя тэзісы:

Калі характарызаваць некалькімі словамі сітуацыю ў рэгіёнах, я абраў бы “безнадзейнасць” і “дэградацыя”. Ніводнага пазітыўнага слова.

Асноўная праблема – палітычныя рэпрэсіі, якія адбіваюцца на настроях у грамадстве. У людзей ёсць адчуванне асабістай небяспекі. Праз гэта знікае жаданне супрацоўнічаць з дзяржавай, знікае давер да ўсіх дзяржаўных інстытутаў.

Гэта стварае пагрозу для беларускай незалежнасці, калі беларусы разумеюць, што дзяржава не для іх.

Эканоміка – даўняя праблема для рэгіёнаў. Вялізарная розніца ў магчымасцях працаўладкавання паміж рэгіёнамі і Мінскам з той прычыны, што ў рэгіёнах дамінуе кволы дзяржаўны сектар і цяжка паўстаць прыватнаму бізнесу.

Следам за працай другая праблема – высокія цэны. Больш за 50% людзей у сталіцы і рэгіёнах лічаць, што цэны вельмі высокія.

Трэцяя праблема – міграцыя. Цяпер яна больш тычыцца Мінску. Пасля палітычнай міграцыі нас чакае хваля эканамічнай міграцыі, і гэтая хваля закране рэгіёны.

Вялікі блок праблем – якасць жыцця, сацыяльная сфера, дзе таксама ўсё кепска. Сацыяльная структура дэградуе. Якасць сацыяльных паслуг вельмі нізкая – недахоп настаўнікаў, лекары з’яжджаюць. У рэгіёнах жыве 7 мільёнаў чалавек. Мінск – багаты горад, сам дае грошы ў дзяржаўны бюджэт. У рэгіёнах вялікая доля датацыяў.

Калі пачнуцца эканамічныя праблемы, у людзей у рэгіёнах будзе дзве мадэлі паводзінаў – з’яжджаць у Мінск і іншыя вялікія гарады альбо за мяжу.

Раней у рэгіёнах запускаліся праекты, якія фінансаваў ЕС, гэтых праектаў цяпер няма. Людзі ў выканкамах раней ездзілі на Захад, мелі нейкі досвед узаемадзеяння, цяпер гэта ўсё знікае. Моцна пагаршаецца чалавечы капітал, менеджарскія магчымасці.

Грамадства дэпрэсіўнае з той прычыны, што ў людзей жыццё кепскае і становіцца горшым з кожным годам. Мінулыя выбары былі палітычнай праявай глыбокіх эканамічных праблемаў і таго, што Беларусь прыйшла ў тупік свайго развіцця.

Неверагоднымі рэпрэсіямі ўлады нічога не могуць зрабіць з рэгіянальнымі праблемамі. У канцлагеры немагчыма пабудаваць моцную эканоміку.
562 views09:54
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 13:21:53 Кризис в регионах не даст властям вернуть народную любовь. Беларусы будут становиться все больше недовольными жизнью в Беларуси. Политический кризис только усилил экономические вызовы, сделал процесс самоподдерживающимся. Это хорошо видно по нашему исследованию основных проблем регионов, которое провели совместно с Народным опросом.

Репрессии держат общество в напряжении. Именно политический кризис стал основной проблемой как для жителей Минска, так и для регионов. Политические репрессии назвали основной проблемой 83% опрошенных из Минска и 49% из регионов. Доверие милиции — вторая проблема для протестной аудитории — 52% и 32% соответсвенно, доверие местным органам власти — 33% и 32% соответсвенно.

Госсектор деградирует и не создает рабочие места в регионах. Если отбросить политику, основные проблемы регионов связаны с экономической депрессией: отсутствием работы, высокими ценами и миграцией.

Экономическая депрессия во многом связана с деградацией государственных предприятий, сотрудники боятся сокращений и снижения оплаты их труда. Особенно велики страхи в малых городах, где несколько предприятий являются градообразующими и кризис на предприятии означает кризис для всего города.

Проблемы трудоустройства беспокоят 20% опрошенных из регионов и только 4% минчан. То, что найти новую работу определенно сложно указало 76% опрошенных из райцентров и только 26% из столицы.

Беларусь все менее похожа на социально-ориентированное государство. Слабая экономика и неэффективные государственные институты приведут к неизбежному ухудшению социальной сферы. Регионы и так страдают от устаревшей инфраструктуры, а новая будет появляться все реже. Качество социальных услуг будет падать на фоне нехватки финансирования и квалифицированных кадров.

Состояние дорог беспокоит 24% опрошенных из регионов и только 5% минчан, качество медицинских услуг — 21% и 11% соответсвенно.

Этот клубок проблем станет стрессом для всей системы государственного управления, будут создавать напряжение внутри общества. Белорусы будут становиться все более недовольными и разозленными жизнью в Беларуси. И именно этот кризис затушить властям вряд ли удастся.

ПОЛНОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ
РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO
2.6K views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 22:15:53 ​​Мы забылі распавесці навіну – нас ліквідавалі!

Мы на гэты конт не перажываем, а вы можаце нас падтрымаць 

У жніўні сайт Мінгарвыканкама паведаміў, што інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр новых палітычных, эканамічных і сацыяльных ідэй” падлягае ліквідацыі. Мы нават не рабілі запыту, за што, – бо і так зразумела. Мы адны з мноства незалежных арганізацый, якія хочуць, каб Беларусь стала прававой дзяржавай, а гэта ўжо парушэнне.

Гэта непрыемная навіна, але яна не змяняе нашых планаў.

Мы працягваем расці – у верасні да нас далучыўся выбітны беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Цягам бліжэйшага года мы плануем апублікаваць ледзь не тузін даследаванняў, чаго раней мы ніколі не планавалі. Даследаванне пра ідэю нейтралітэту ў замежнай палітыцы Беларусі, якое Рыгор піша разам з Паўлам Мацукевічам, выйдзе ўжо ў кастрычніку. Прыкладна ж у гэты час выйдзе даследаванне Лесі Руднік пра міжнародны вобраз Беларусі.

Нашыя лідарскія праграмы не спыняюцца. Школа маладых рэфарматараў, Urban Fellowship, Vitali Silitski Fellowship – усё гэта было і сёлета, будзе і ў наступным годзе.

На жаль, сённяшні палітычны клімат забраў у нас буйныя канферэнцыі, гастрольныя лекцыі па краіне, частку дыскусій мы былі наагул вымушаныя перавесці ў непублічны фармат. Але мы працягваем значную частку нашай працы ў анлайне і для многіх. Ужо зусім хутка мы абвесцім пра працяг нашай анлайн-канферэнцыі Reshape-2021.

Гэта не тое, што мы хацелі, але мы дастасоўваемся да сённяшніх умоваў. І ў гэтых новых умовах вы маглі б нам дапамагчы.

Мы запусцілі сваю старонку на Patreon – цяпер любы ахвотны можа ахвяраваць на нашу дзейнасць. Усе сродкі, якія мы збяром там, пойдуць на рэкламу, каб нашыя матэрыялы даходзілі да як мага большага кола людзей. Спасылка на патрэон.
 
На сувязі! І ведайце: гэта арганізацыя не ліквідуецца, што б на сайце Мінгарвыканкама не пісалі.
318 views19:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 11:25:52
Аўтарытарныя метадычкі падобныя, дзеянні Лукашэнкі нагадваюць рэпрэсіўныя стратэгіі Мадура. Адна методыка называецца карусель рэпрэсій (revolving door of repression), калі затрымліваецца людзей больш, чым вызваляецца. Цыклы супраціву даследчыкі пратэстаў у Венесуэле апісалі “гадзіннікам рэпрэсій” (Repression Clock).

Мы знаходзімся на этапе “выбарачных рэпрэсіі” і рухаемся да “калектыўнай дэпрэсіі”. Рэжым пачынае “нацыянальны дыялог” ды “перамовы” на этапе паміж “зацямненнем” (Darkening) і “супакоем” (Appeasement), калі апазіцыйныя сілы найбольш слабыя. У такі момант задачы ўладаў – узмацніць вертыкаль, зменшыць незадаволенасць у грамадстве, а не спрыяць дэмакратычнаму транзіту.

Асноўныя стратэгіі ў іх дзве: кааптацыя (павышэнні для сілавікоў і выбітных прадстаўнікоў вертыкалі, праца з бізнесам, раскол і ўцягванне часткі апазіцыі, стварэнне псеўдаапазіцыі) і легітымацыя (як унутры грамадства, так і на міжнароднай арэне). Разуменне гэтых падыходаў ды еднасць дэмакратычных сілаў важны, каб пазбегнуць памылак.
595 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 11:25:48 Амністыя да “Дня народнага адзінства” скончылася пшыкам. Лукашэнка адпусціў 13 палітвязняў, але іх у нас застаецца больш за 650 (і гэта толькі па спісах праваабаронцаў). Для прыкладу ў Венесуэле, дзе рэжым нядаўна пайшоў на перамовы, палітвязняў каля 260.
511 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 12:59:17 ​​Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Што гэта значыць для Беларусі?

Учора прайшла чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. У выніку ўзгаднілі 28 саюзных праграм, дамовіліся аб аб'яднанні рынкаў нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі. Што гэта ўвогуле значыць для Беларусі, і што нам чакаць у будучыні ад гэтых пагадненняў?
Каментуюць эксперты Цэнтра новых ідэй:

Рыгор Астапеня @astapenia:
Адзінай рэччу, якая яшчэ заставалася ў арсенале Лукашэнкі, каб пабудаваць вакол сябе міт і спадчыну, былі заслугі перад суверэннасцю дзяржавы. Гэта ў далёкай перспектыве дазваляла б некаму казаць, што нягледзячы на тое, што Лукашэнка быў катам і не разбіраўся ў эканоміцы, ён нешта зрабіў для незалежнасці Беларусі. Цяпер жа Лукашэнка рухаецца да таго, каб пакінуць пасля сябе нічога. Нават роля ў гісторыі для яго не так істотна як выжыванне тут і цяпер.

Антон Раднянкоў @radniankou:
Калі ў кастрычніку 2020 былі ў Маскве, адзін з вядомых экспертаў выказаўся, што Расія да восені 2021 павінна будзе паказаць сваім выбарцам “канструктыўны” унёсак у вырашэнне беларускага крызісу. Гэта ўзмацніць пазіцыі ўлады перад думскімі выбарамі. 

Цяпер бачна, што як бы Лукашэнка не загаворваў працэс, праз год Расія пачынае атрымліваць першыя канкрэтныя дывідэнды і праз павелічэнне вайсковай прысутнасці, і праз эканамічную/фінансавую інтэграцыю. 

Гэта стварае доўгатэрміновыя абмежаванні для суверэнітэту, іх не так проста адкруціць назад як санкцыі. Яны будуць праблемай і пасля аднаўлення адносінаў з Захадам.

Павел Мацукевіч @pulslenina19:
Можа, у тых інтэграцыйных мапах і праграмах ёсць і добрыя рэчы, скажам, якія тычацца аднолькавых умоў і гэтак далей. Але прынцыпова Беларусь на жаль не ў тым стане, каб дамагацца пажаданых умоў на перамовах з Расеяй. Бо няма выбару і за расейскую падтрымку, неабходнасць якой з улікам заходняга тыску толькі павялічваецца, трэба разлічвацца. У нашым выпадку – саступкамі і згодай на прапановы Расіі. 

Асабалівасць сустрэчы, якая адбылася ўчора, толькі ў тым, што яна была крыху болей адкрытай, чым іншыя. Але стасункі паміж нашымі краінамі застаюцца непразрыстымі і сапраўдныя дамовы таксама. 

Лукашэнке даводзіцца рабіць выгляд адстойвання беларускіх інтарэсаў і беларускага суверэнітэту ў сітуацыі, калі на самой справе гутарка ідзе выключна аб кошце захавання ўлады. Таму і гэтыя дзіўныя заявы Лукашэнка пра магчымасць палітычнай інтэграцыі, адзінай валюты і гэтак далей. Гэта не гепатытычная магчымасць, а на жаль ужо рэчаіснасць, бо інтэграцыйны працэс пайшоў і менавіта ў гэтым накірунку.

Фота: kremlin.ru

Цэнтр новых ідэй
584 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 16:25:24 З Беларусі ўсе з’едуць? Не, частка проста пераедзе ў Мінск.

Лета 2021 ўражвае тым, як шмат знаёмых з’ехала, штодня бачу новыя пасты ў Facebook. Але цяпер мы назіраем палітычную міграцыю, яна характэрна для Мінска і абласных цэнтраў. Тут больш беларусаў трапілі пад рэпрэсій, ды жыхары буйных гарадоў проста больш мабільныя. Калі будзе пагаршацца эканамічная сітуацыя, то тады пачнецца працоўная міграцыя.

Пры гэтым, шмат хто будзе шукаць працу менавіта ў Мінску, а не за мяжой. У Мінску больш здаровая структура эканомікі, вялікая доля бізнеса, шмат ІТ кампаній. Сталічны бюджэт, які складае каля $ 2,2 млрд., застаецца адзіным бездатацыйным. Больш за тое, у гэтым годзе Мінск перавядзе каля $310 млн. у рэспубліканскі бюджэт.

Гэта значыць, што Мінск працягне развівацца, будзе ўзнікаць новая сацыяльная інфраструктура, новыя працоўныя кадры будуць драйвіць мясцовую эканоміку. Разрыў з рэгіёнамі працягне павялічвацца, а эканамічны крызіс дабярэцца да сталіцы ў апошнюю чаргу.
622 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 16:35:24 Сёння Лукашэнка адчыніў новы мост у Гродна, але будаўніцтва і рэканструкцыя іншых пад пытаннем. Улады разлічвалі аднавіць 12 мастоў за грошы ЕБРР праз займ у 259 млн. еўра. Цяпер гэта праграма прыпынена і пытанне рэканструкцыі мастоў, а таксама рэгіянальных дарог зноў вострае. Улады спрабуюць пераключыць праекты ЕБРР на Еўразійскі банк развіцця, але пакуль без прагрэсу.
788 views13:35
Адкрыць / каментаваць