Get Mystery Box with random crypto!

З Беларусі ўсе з’едуць? Не, частка проста пераедзе ў Мінск. Л | RADNIANKOU

З Беларусі ўсе з’едуць? Не, частка проста пераедзе ў Мінск.

Лета 2021 ўражвае тым, як шмат знаёмых з’ехала, штодня бачу новыя пасты ў Facebook. Але цяпер мы назіраем палітычную міграцыю, яна характэрна для Мінска і абласных цэнтраў. Тут больш беларусаў трапілі пад рэпрэсій, ды жыхары буйных гарадоў проста больш мабільныя. Калі будзе пагаршацца эканамічная сітуацыя, то тады пачнецца працоўная міграцыя.

Пры гэтым, шмат хто будзе шукаць працу менавіта ў Мінску, а не за мяжой. У Мінску больш здаровая структура эканомікі, вялікая доля бізнеса, шмат ІТ кампаній. Сталічны бюджэт, які складае каля $ 2,2 млрд., застаецца адзіным бездатацыйным. Больш за тое, у гэтым годзе Мінск перавядзе каля $310 млн. у рэспубліканскі бюджэт.

Гэта значыць, што Мінск працягне развівацца, будзе ўзнікаць новая сацыяльная інфраструктура, новыя працоўныя кадры будуць драйвіць мясцовую эканоміку. Разрыў з рэгіёнамі працягне павялічвацца, а эканамічны крызіс дабярэцца да сталіцы ў апошнюю чаргу.