Get Mystery Box with random crypto!

RADNIANKOU

Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU R
Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU
Адрас канала: @radniankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 434
Апісанне з канала

Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-02-02 13:49:24 Ідэйны падкаст зноў вяртаецца ў эфір! Цяпер выходзім раз на два тыдні і па аўторках. Вось апошні выпуск!. Абмеркавалі магчымы ваенны канфлікт Расіі і Украіны, перамовы ЗША і Крамля, а таксама будучыню беларускага цік-тока (мой акаўнт там).
313 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 11:58:23 Расія цяпер гатова вайсковымі інструментамі абараняць стабільнасць у краінах-суседках (такім чынам ускосна і ў сябе). Вербальна гэта было агучана яшчэ ў выпадку з Беларуссю ў 2020, з Казахстанам гэта адбылося на практыцы ў 2022.

У Арменіі 2018 такое развіццё падзей было цяжка ўявіць. Цяпер “жандар Еўропы” вяртаецца, а беларусы пабачылі, што было бы ў выпадку радыкалізацыі пратэстаў.

У Маскве ўнутрыпалітычныя крызісы ў суседніх краінах успрымаюць, як тэст “маладых рэспублік” на незалежнасць і самадастатковасць. На іх думку, постсавецкія краіны свае выпрабаванні пакуль не праходзяць, таму лепшы інструмент кантролю — вайсковы.

Увогуле, найлепшы разбор такой трансфармацыі ў Фёдара Лук’янава.
404 views08:58
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 17:14:19
Подводим итоги и выбираем человека 2021-го с Антоном Родненковым @radniankou. Рефлексия, мечты и пожелания в последнем подкасте года

Друзья! Спасибо, что были с нами в этом длинном и непросто году. В следующем обещаем стараться делать для вас больше. А пока делимся последним подкастом в этом году, в котором мы обсудили:

Каково это жить сейчас в Минске и изменилась ли жизнь среднестатистического беларуса

Кто достоин звания «Человек года», «Надежда года» и «Провал года»

Как сохранить настроение, здоровье, дух и не разочароваться

Слушай этот подкаст на SoundCloud

А также Яндекс.Музыка, Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, VK, CastBox

#happynewbelarus

Подписывайтесь на канал @radniankou, в котором Антон делиться историями и исследованиями о беларусских регионах.

А также расскажите нам, кто по-вашему является человеком года.

Placoüka
231 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 18:00:04 Апублікаваны праект зменаў у Канстытуцыі паказвае, як беларускі аўтарытарызм бачыць сваю эвалюцыю.

Некаторыя эксперты сцвярджалі, што беларускі рэжым апошнія гады спакваля трансфармаваўся і калі б не “радыкальны” 2020, то дэмакратызацыя адбылася сама к году якому 2025.

Насамрэч ужо к канцу 2019 сістэма паказала немагчымасць змяняцца.

Палітычна - калі ў парламент не прапусцілі аніводнага незалежнага кандыдата (а ў пачатку той кампаніі чакалі, што 4-5 прадстаўнікоў апазіцыі пройдуць праз выбары).

Эканамічна таксама - гэта было яскрава бачна пасля КЭФ 2019, дзе нават ліберальнае эканамічнае крыло казала толькі пра касметычныя змены і было задаволена агульным станам сістэмы.

Рэжым Лукашэнкі можа чаргаваць фазы памякчэння з фазамі жорсткасці, але сапраўдныя змены магчымы толькі са зменаю самога аўтарытарыя.
363 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 13:41:52 Нарэшце зарэлізілі Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021.

Традыцыйна ў лідарах Мінск, Гродна і Брэст. Добра сябе паказалі і гарады спадарожнікі – Дзяржынск і Смалявічы. Прамысловыя монагарады (Салігорск, Жодзіна, Наваполацк, Мазыр) дагэтуль застаюцца драйверамі рэгіянальных эканомік.

З цікавага, хоць каштоўнасна беларусы з Захаду і Усходу не моцна адрозніваюцца, у гарадоў розная дынаміка. Геаграфічнае знаходжанне – гэта фактар развіцця і заходнія мястэчкі ў рэйтынгу апынуліся куды вышэй, чым усходнія гарады.

У гэтым рэйтынгу мы таксама паспрабавалі замерыць і пратэснасць гарадоў (праз удзел жыхароў у «Голасе»), і рэпрэсіўнасць мясцовых уладаў (праз колькасць палітвязняў).

Сярод самых пратэсных гарадоў Мінск і сталічны рэгіёны (Маладзечна, Дзяржынск), заходнія гарады (Гродна, Брэст, Ліда, Бяроза), а таксама прамысловыя монагарады (Жодзіна, Салігорск, Жлобін).

Сярод самых рэпрэсіўных мясцовых уладаў аказаліся Жлобін, Брэст, Пінск, Маладзечна ды Мінск.

З забаўных момантаў: пра рэйтынг напісала процьма СМІ, у тым ліку выйшаў нават невялікі сюжэт на Беларусь 1!

РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO
87 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 18:27:47 Да 2020 у Беларусі пачаў паўставаць уласны Telegram і YouTube сегмент, са сваім кантэнтам, зоркамі і тэмамі. Шмат з пісалі пра востра сацыяльныя тэмы, праблемы рэгіёнаў, беднасць, карупцыю. Сяргей Ціханоўскі стаў самым амбітных і ўплывовых з ім. Ён умеў размаўляць з людзьмі на простай мове пра іх праблемы, выйшаў на тую самую глыбінную аўдыторыю, палітызаваў іх.

Пасля падзеяў 2020 шмат з іх або апынуліся ў турмах, або вымушаныя былі з’ехаць і далучыліся да серыі медыя праектаў, накіраваных на пратэстную аўдыторыю. Тым часам тая самая “нейтральнай” аўдыторыя, рост якой паказвае Chatham House, пачынае выпадаць з ахопаў незалежных СМІ (шмат з якіх заблакаваныя або прызнаныя экстрэмісцкімі).

Але як вядома, ніша доўга пустой заставацца не можа. Вашай увазе прыклад новай хвалі “народных блогераў” — Пан Усялян. Сотні тысяч праглядаў у YouTube і TikTok і амаль нуль палітызацыі. Enjoy!



442 viewsedited  15:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 21:46:00 ​​ Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021!

Большая частка беларусаў жыве ў гарадах, але ў якіх з іх лепшая якасць жыцця, найбольшыя эканамічныя магчымасці, самая актыўная грамадзянская супольнасць? Як 2020-ты памяняў беларускія гарады, дзе гараджане былі найбольш актыўнымі, а ўлады – рэпрэсіўнымі?

Даследчыкі ЦНІ прааналізавалі 40 гарадоў краіны, каб паказаць шматгранную рэчаіснасць беларускіх гарадоў у пяці вымярэннях:

дэмаграфічная ўстойлівасць
стан эканомікі
якасць жыцця
грамадска-палітычныя практыкі
турыстычная прывабнасць

Прэзентацыя адбудзецца заўтра 22 снежня ў 13.00 па Мінску

Паспейце зарэгістравацца
286 views18:46
Адкрыць / каментаваць
2021-12-18 17:27:52
Региональные точки роста забуксуют, бедные регионы станут беднее. Это основные выводы исследования “Как санкции изменят белорусские регионы”.

Тяжелее всего придется моногородам. Солигорский “Беларуськалий“ – это 24% местного рынка труда, жодинский “БелАЗ“ – 19%, новополоцкий “Нафтан“ и полоцкий “Полоцк-Стекловокно“ – 15%.

Санкции приведут к падению зарплат, росту безработицы, пострадают и местные бюджеты, и социальная сфера. Эти районы были региональными точками роста, сейчас они рискуют превратится в точки нестабильности.

Минск пострадает меньше всего. Хотя большинство компаний, попавших под санкции, находятся в столице, экономика Минска за счет многопрофильности от них критически не зависит.

Более половины районов зависят от дотаций из республиканского бюджета, который может пострадать от санкционного давления. Налоги от внешней торговли и акцизы в полном объеме поступают в республиканский бюджет. Их сокращение ослабит возможности бюджета по поддержке самых дотационных регионов.

РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO
457 viewsedited  14:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 17:25:25
Будзем прэзентаваць новае даследаванне пра магчымы ўплыў санкцый на рэгіёны. Далучайцеся!

Рэгістрацыя: bit.ly/3e00z9j
2.0K views14:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 14:52:07 Лукашэнка і яго атачэнне ўспрымаюць званкі Меркель як тактычную перамогу. Канешне, яны не чакаюць адмены санкцый у найбліжэйшай будучыні, але шмат хто ў асяроддзі Лукашэнкі можа быць здзіўлены, наколькі лёгка атрымалася вывесці ЕС на кантакт. Цяпер прапаганда працуе, каб паказаць раскол у ЕС, што пазіцыі Германіі не ўзгоднены з Польшчай і Літвой. Калі ўладам удасца развіць сітуацыю, гэта толькі адцягне вызваленне палітвязняў, гэта не на парадку дня, акцэнт паспяхова пераносіцца на міграцыйны крызіс.

Захад надалей будзе саступаць, калі не выпрацуе стратэгію па Беларусі. Сітуацыя з Меркель аказалася магчымай, паколькі ЕС не гатовы да праактыўных дзеянняў па крызісу ў Беларусі. Адсутнічае стратэгія, каардынацыя, разуменне агульных мэт і задач. Пакуль ЕС толькі рэагуе на дзеянні афіцыйнага Мінска, а таму будзе спазняцца.

Што можа быць далей: Белазахстан да канца 2022. Яшчэ ў верасні атрымалася паўдзельнічаць у сцэнарным планаванні развіцця падзей у Беларусі да канца 2022. Тады мы выказалі здагадку, што правакацыя Лукашэнкі на мяжы можа быць паспяховай. Наша група разглядала сцэнар з нізкай мабілізацыяй грамадства і паўзучай трансфармацыяй палітычнай сістэмы. Потым гэты сцэнар мы назвалі “Белазахстан”, у ім таксама ўяўляецца, што кампанія па рэферэндуму не зможа мабілізаваць грамадства, а Лукашэнка будзе перамяшчацца ва УНС.

Усе сцэнары розныя, па свойму фантастычныя, але раю азнаёміцца з поўнай версіяй паперы.
42 views11:52
Адкрыць / каментаваць