Get Mystery Box with random crypto!

Лукашэнка і яго атачэнне ўспрымаюць званкі Меркель як тактычну | RADNIANKOU

Лукашэнка і яго атачэнне ўспрымаюць званкі Меркель як тактычную перамогу. Канешне, яны не чакаюць адмены санкцый у найбліжэйшай будучыні, але шмат хто ў асяроддзі Лукашэнкі можа быць здзіўлены, наколькі лёгка атрымалася вывесці ЕС на кантакт. Цяпер прапаганда працуе, каб паказаць раскол у ЕС, што пазіцыі Германіі не ўзгоднены з Польшчай і Літвой. Калі ўладам удасца развіць сітуацыю, гэта толькі адцягне вызваленне палітвязняў, гэта не на парадку дня, акцэнт паспяхова пераносіцца на міграцыйны крызіс.

Захад надалей будзе саступаць, калі не выпрацуе стратэгію па Беларусі. Сітуацыя з Меркель аказалася магчымай, паколькі ЕС не гатовы да праактыўных дзеянняў па крызісу ў Беларусі. Адсутнічае стратэгія, каардынацыя, разуменне агульных мэт і задач. Пакуль ЕС толькі рэагуе на дзеянні афіцыйнага Мінска, а таму будзе спазняцца.

Што можа быць далей: Белазахстан да канца 2022. Яшчэ ў верасні атрымалася паўдзельнічаць у сцэнарным планаванні развіцця падзей у Беларусі да канца 2022. Тады мы выказалі здагадку, што правакацыя Лукашэнкі на мяжы можа быць паспяховай. Наша група разглядала сцэнар з нізкай мабілізацыяй грамадства і паўзучай трансфармацыяй палітычнай сістэмы. Потым гэты сцэнар мы назвалі “Белазахстан”, у ім таксама ўяўляецца, што кампанія па рэферэндуму не зможа мабілізаваць грамадства, а Лукашэнка будзе перамяшчацца ва УНС.

Усе сцэнары розныя, па свойму фантастычныя, але раю азнаёміцца з поўнай версіяй паперы.