Get Mystery Box with random crypto!

RADNIANKOU

Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU R
Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU
Адрас канала: @radniankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 434
Апісанне з канала

Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2020-06-27 10:35:25 Сярод нашых суседзяў 35% латвійцаў і 27% літоўцаў хочуць, каб улада ў іх дзяржавах знаходзілася ў моцных руках. У гэтых краінах падтрымка ліберальнай дэмакратыі не набірае і 50%. Беларусы тут не ўнікальныя: апошняе даследаванне паказвае, што амаль усе краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дагэтуль маюць праблемы з дэмакратыяй.

Цікава паглядзець і на стаўленне да пратэстаў. Так 49% венграў і 56% чэхаў вераць, што антыдзяржаўныя пратэсты апошніх гадоў фінансаваліся Джорджам Сорасам. А 54% славакаў упэўнены, што пратэсты, якія прыводзілі да зменаў урадаў і іншых інстытутаў кантраляваліся і аплачваліся з-за мяжы.

Гэта тычацца і да развалу саўка ў 1989 у гэтых краінах. Сёння 32% чэхаў перакананы, што рэвалюцыя была спланавана спецслужбамі, 45% румынаў вераць у грошы і руку Захада.

Ёсць і пазітыўныя прамяні, якія нагадваюць сённяшнюю Беларусь. Пры ўсім уплыве Орбана, толькі 12% венграў вераць у моцнага лідара. Зацягнутае панаванне аўтакрата — лепшая прышчэпка ад любві да дыктатуры. А мірныя ланцугі, Балтыйскі шлях, дагэтуль застаюцца сімвалам пераменаў і незалежнасці: толькі 10% літоўцаў і 21% латвійцаў вераць, што гэта было спланавана ЗША.

Што гэта ўсё кажа пра нас? І ў 90-ыя і цяпер мы ментальна блізкія да іншых усходнееўрапейцаў. Адрозненне толькі ў тым, што ў нас знайшоўся моцны лідар, які скарыстаўся момантам, і ў нас не было супольнага наратыву, што дэмакратыя была здабытая ў змаганні і гэта каштоўнасць.

Даследаванне: Voices of Central and Eastern Europe: Perceptions of democracy & governance in 10 EU countries
ГРАФІК
2.4K views07:35
Адкрыць / каментаваць
2020-06-20 10:49:44 Учора без аніякай каардынацыі людзі пачалі выстройвацца ў чэргі па ўсёй краіне. Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Ліда, Магілёў, Маладзечна, Наваполацк, Пінск, Рэчыца, Салігорск, Светлагорск — такога рэгіянальнага ахопу яшчэ не было.

З затрыманнем Віктара Бабарыкі ўлады самі таго не чакаючы запусцілі хвалю пратэстаў. Грамадства ўжо даволі доўга ўзбуджана, эканамічная стагнацыя, спрэчныя рэакцыі ўладаў на каранавірус і затрыманне Ціханоўскага толькі падаграваюць сітуацыю. У такіх абставінах арышт галоўнага фаварыта выбараў — гэта хутчэй моцны трыгер, чым прычына.

Што істотней, пратэсты распаўсюдзіліся на ўсе рэгіёны. Мінск даўно не любіць Лукашэнку, але выступы ў такіх гарадах як Бабруйск ды Жлобін паказваюць сапраўдны размах незадаволенасці рэжымам. Пры гэтым рэгіёны больш дэпрэсіўныя, і адпаведна больш злыя (паглядзіце відэа з Маладзечна), там дынаміка можа быць іншай.

З арыштамі Статкевіча, Севярынца, Ціханоўскага ды Бабарыкі ўлады самі навучылі пратэстоўцаў збірацца без лідараў. Цяпер гэта грае толькі на руку дэманстрантам: пратэст стаў хуткім, мабільным, дэцэнтралізаваным. Ён з’яўляецца і знікае хутка. Улады не ведаюць куды ехаць і каго арыштоўваць.

Пры гэтым у нас ідуць выбары. Масавыя выступы па ўсёй краіне будуць змяншаць легітымнасць уладаў і дэматываваць яе прыхільнікаў. Распавесці пра змову Захада ці Крамля, які арганізаваў выступы ў Наваполацку не атрымаецца. Да 9 жніўня незалежныя кандыдаты прыйдуць з максімальнай падтрымкай.

Цёплае летняе надвор’е і стомленасць ад самаізаляцыі толькі заахвочвае людзей прайсціся ўвечары па цэнтру гораду. Масавасць будзе падаць і павялічвацца, але можна чакаць першыя працяглыя дэманстрацыі ў краіне.
1.3K viewsedited  07:49
Адкрыць / каментаваць
2020-06-06 20:03:01 Беларусы не ведаюць, ці патрэбны ім мэры

Вось і пацверджанні кволасці Сівака. Па сліву Інстытуту сацыялогіі НАН на красавік 2020 толькі 15% мінчукоў давярала мясцовым уладам.

Але галоўнае не гэта. Каля 40% апытаных не могуць адказаць, як яны ставяцца да мясцовых уладаў. Мясцовыя ўлады для іх незаўважны, няма адчування, што яны істотна ўплываюць на развіццё гарадоў. Гэта і адказ на пытанне, ці хочуць беларусы мясцовае самакіраванне: яны проста не ведаюць.

Таму нават пры дэмакратычных зменах у краіне, працэс дэцэнтралізацыі ўлады зойме годы. Прыйдзецца рабіць паступова, праз пілотныя раёны, разам з бюджэтнымі паўнамоцтвамі. Пакуль жа ўсе хочуць, каб прыехалі разумныя людзі са сталіцы і вырашылі ўсе праблемы.

https://t.me/harbatsevich/609
1.1K views17:03
Адкрыць / каментаваць
2020-06-03 10:48:08 Сівак як самы бессэнсоўны кіраўнік сталіцы ever

Учора Лукашэнка выклікаў старшыню Мінгарвыканкаму, каб той навёў парадак ва “утульным гарадзішку”. Дзякуючы гэтай падзеі, мы зноў узгадалі, што ў Мінска ёсць “мэр”. На прыкладзе Анатоля Сівака добра бачна, як здэградавала роля кіраўніка сталіцы. Сівак не любіць і не ўмее камунікаваць. Нават каранавірус не прымусіў яго пачаць размаўляць з гараджанамі.

І хоць раней у Мінска былі куды больш уплывовыя і бачныя мэры, варта разумець, што горадам кіруе іншы чалавек. Менавіта Лукашэнка вырашае, як будзе выглядаць Мінск, узгадняе галоўныя будоўлі. Інвестары ведаюць, калі ёсць жаданне пабудаваць надта высокі аб’ект — ісці ўзгадняць яго трэба ў Адміністрацыю прэзідэнта, у Мінгарвыканкаме проста не рызыкнуць выдаць дазвол.

Мэр сталіцы звычайна з’яўляецца вельмі ўплывовай фігурай. Нават у Расіі Сабянін праводзіць досыць незалежную палітыку, яго ўспрымаюць як магчымага пераемніка. У нас наадварот, з такімі абмежаваннямі, кіраўнік Мінска па факту мае меншую ўладу нават чым “мэры” у іншых беларускіх гарадах. Многім кіраўнікам Мінска нічога не застаецца апроч як выконваць пажаданні кіраўніка краіны і рыхтавацца да таго, што іх кар’ера пасля “мэрскай” пасады будзе збліжацца канца.
801 viewsedited  07:48
Адкрыць / каментаваць