Get Mystery Box with random crypto!

Расія цяпер гатова вайсковымі інструментамі абараняць стабільн | RADNIANKOU

Расія цяпер гатова вайсковымі інструментамі абараняць стабільнасць у краінах-суседках (такім чынам ускосна і ў сябе). Вербальна гэта было агучана яшчэ ў выпадку з Беларуссю ў 2020, з Казахстанам гэта адбылося на практыцы ў 2022.

У Арменіі 2018 такое развіццё падзей было цяжка ўявіць. Цяпер “жандар Еўропы” вяртаецца, а беларусы пабачылі, што было бы ў выпадку радыкалізацыі пратэстаў.

У Маскве ўнутрыпалітычныя крызісы ў суседніх краінах успрымаюць, як тэст “маладых рэспублік” на незалежнасць і самадастатковасць. На іх думку, постсавецкія краіны свае выпрабаванні пакуль не праходзяць, таму лепшы інструмент кантролю — вайсковы.

Увогуле, найлепшы разбор такой трансфармацыі ў Фёдара Лук’янава.