Get Mystery Box with random crypto!

Нарэшце зарэлізілі Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021. Традыцыйн | RADNIANKOU

Нарэшце зарэлізілі Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021.

Традыцыйна ў лідарах Мінск, Гродна і Брэст. Добра сябе паказалі і гарады спадарожнікі – Дзяржынск і Смалявічы. Прамысловыя монагарады (Салігорск, Жодзіна, Наваполацк, Мазыр) дагэтуль застаюцца драйверамі рэгіянальных эканомік.

З цікавага, хоць каштоўнасна беларусы з Захаду і Усходу не моцна адрозніваюцца, у гарадоў розная дынаміка. Геаграфічнае знаходжанне – гэта фактар развіцця і заходнія мястэчкі ў рэйтынгу апынуліся куды вышэй, чым усходнія гарады.

У гэтым рэйтынгу мы таксама паспрабавалі замерыць і пратэснасць гарадоў (праз удзел жыхароў у «Голасе»), і рэпрэсіўнасць мясцовых уладаў (праз колькасць палітвязняў).

Сярод самых пратэсных гарадоў Мінск і сталічны рэгіёны (Маладзечна, Дзяржынск), заходнія гарады (Гродна, Брэст, Ліда, Бяроза), а таксама прамысловыя монагарады (Жодзіна, Салігорск, Жлобін).

Сярод самых рэпрэсіўных мясцовых уладаў аказаліся Жлобін, Брэст, Пінск, Маладзечна ды Мінск.

З забаўных момантаў: пра рэйтынг напісала процьма СМІ, у тым ліку выйшаў нават невялікі сюжэт на Беларусь 1!

РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO