Get Mystery Box with random crypto!

Апублікаваны праект зменаў у Канстытуцыі паказвае, як беларуск | RADNIANKOU

Апублікаваны праект зменаў у Канстытуцыі паказвае, як беларускі аўтарытарызм бачыць сваю эвалюцыю.

Некаторыя эксперты сцвярджалі, што беларускі рэжым апошнія гады спакваля трансфармаваўся і калі б не “радыкальны” 2020, то дэмакратызацыя адбылася сама к году якому 2025.

Насамрэч ужо к канцу 2019 сістэма паказала немагчымасць змяняцца.

Палітычна - калі ў парламент не прапусцілі аніводнага незалежнага кандыдата (а ў пачатку той кампаніі чакалі, што 4-5 прадстаўнікоў апазіцыі пройдуць праз выбары).

Эканамічна таксама - гэта было яскрава бачна пасля КЭФ 2019, дзе нават ліберальнае эканамічнае крыло казала толькі пра касметычныя змены і было задаволена агульным станам сістэмы.

Рэжым Лукашэнкі можа чаргаваць фазы памякчэння з фазамі жорсткасці, але сапраўдныя змены магчымы толькі са зменаю самога аўтарытарыя.