Get Mystery Box with random crypto!

Пагутарыў з Ганнай Соўсь з Радыё Свабода. Галоўныя тэзісы: Ка | RADNIANKOU

Пагутарыў з Ганнай Соўсь з Радыё Свабода. Галоўныя тэзісы:

Калі характарызаваць некалькімі словамі сітуацыю ў рэгіёнах, я абраў бы “безнадзейнасць” і “дэградацыя”. Ніводнага пазітыўнага слова.

Асноўная праблема – палітычныя рэпрэсіі, якія адбіваюцца на настроях у грамадстве. У людзей ёсць адчуванне асабістай небяспекі. Праз гэта знікае жаданне супрацоўнічаць з дзяржавай, знікае давер да ўсіх дзяржаўных інстытутаў.

Гэта стварае пагрозу для беларускай незалежнасці, калі беларусы разумеюць, што дзяржава не для іх.

Эканоміка – даўняя праблема для рэгіёнаў. Вялізарная розніца ў магчымасцях працаўладкавання паміж рэгіёнамі і Мінскам з той прычыны, што ў рэгіёнах дамінуе кволы дзяржаўны сектар і цяжка паўстаць прыватнаму бізнесу.

Следам за працай другая праблема – высокія цэны. Больш за 50% людзей у сталіцы і рэгіёнах лічаць, што цэны вельмі высокія.

Трэцяя праблема – міграцыя. Цяпер яна больш тычыцца Мінску. Пасля палітычнай міграцыі нас чакае хваля эканамічнай міграцыі, і гэтая хваля закране рэгіёны.

Вялікі блок праблем – якасць жыцця, сацыяльная сфера, дзе таксама ўсё кепска. Сацыяльная структура дэградуе. Якасць сацыяльных паслуг вельмі нізкая – недахоп настаўнікаў, лекары з’яжджаюць. У рэгіёнах жыве 7 мільёнаў чалавек. Мінск – багаты горад, сам дае грошы ў дзяржаўны бюджэт. У рэгіёнах вялікая доля датацыяў.

Калі пачнуцца эканамічныя праблемы, у людзей у рэгіёнах будзе дзве мадэлі паводзінаў – з’яжджаць у Мінск і іншыя вялікія гарады альбо за мяжу.

Раней у рэгіёнах запускаліся праекты, якія фінансаваў ЕС, гэтых праектаў цяпер няма. Людзі ў выканкамах раней ездзілі на Захад, мелі нейкі досвед узаемадзеяння, цяпер гэта ўсё знікае. Моцна пагаршаецца чалавечы капітал, менеджарскія магчымасці.

Грамадства дэпрэсіўнае з той прычыны, што ў людзей жыццё кепскае і становіцца горшым з кожным годам. Мінулыя выбары былі палітычнай праявай глыбокіх эканамічных праблемаў і таго, што Беларусь прыйшла ў тупік свайго развіцця.

Неверагоднымі рэпрэсіямі ўлады нічога не могуць зрабіць з рэгіянальнымі праблемамі. У канцлагеры немагчыма пабудаваць моцную эканоміку.